Вы тут

«Банкі задавальненняў Баржомі» працуюць у сталічным парку Перамогі


Сёння ў сталічным парку Перамогі можна ўбачыць аж дзве "Банкі задавальненняў Баржомі". Унутры гэтых няхітрых канструкцый знаходзіцца самае неабходнае для папулярных гульняў на свежым паветры.


Адшукаць банку няцяжка: яна мае больш за два метры ўвышыню, а каля яе павінен дзяжурыць інструктар па задавальненнях. Дастаткова прадставіць яму які-небудзь дакумент (пашпарт, студэнцкі або правы), і можна ўзяць бадмінтон, фрысбі, валейбольны мяч, пляжны тэніс, твістар, картачныя гульні кшталту уна, паветранага змея або... шахматы! Знайсці банкі можна ў парку Перамогі ўздоўж Свіслачы — на шматлюдным гарадскім пляжы і на востраве Камсамольцаў каля веладарожкі. Пасля яны пераедуць у парк Горкага, Лошыцу, Чыжоўку, да Траецкага прадмесця.

Наогул у сталіцы тры дзясяткі паркаў, больш за 150 сквераў, якія займаюць амаль трэцюю частку горада. Шматлюдна ў іх не толькі па выхадных, але і ўвечары па буднях. Менавіта ў гэты час і будуць працаваць "банкі". Па буднях з 16.00 да 21.00, а па выхадных — з 10.00 да 21.00. Мяркуецца, што пунктамі пракату змогуць адначасова карыстацца каля сотні чалавек, а за два летнія месяцы — каля 10 тысяч.

Як адзначае начальнік упраўлення фізічнай культуры Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Пётр ВОРАН, цікавасць да актыўнага адпачынку ў горадзе расце, і новыя формы заахвочвання толькі на карысць, бо адной з задач да 2020 года бачыцца прыцягненне да фізічнай актыўнасці, па меншай меры, чвэрці беларусаў.

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.