25 красавіка, серада

Вы тут

Швейцарскія кампаніі гатовы мадэрнізаваць айчынныя прадпрыемствы


Швейцарскі бізнес цікавіцца патэнцыялам нашай краіны, паведаміў старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч падчас пасяджэння Беларуска-швейцарскага дзелавога савета, якое прайшло ў Міснку. Ён адзначыў таксама, што адкрыццё прадпрыемства "Штадлер Мінск" — добры прыклад для замежных партнёраў, які паказаў, што ў Беларусі можна рэалізоўваць смелыя і інавацыйныя праекты.


"З іншага боку, гэта і сігнал для нашых прадпрыемстваў, што мы можам асвойваць такія тэхналогіі, маючы сваю прамысловую базу", — дадаў кіраўнік БГПП.

Генеральны дырэктар Stadler Raіl Group Петэр Шпулер у сваю чаргу запэўніў, што ў кампаніі вельмі рады таму, што прынялі рашэнне прыйсці ў Беларусь.

"У Беларусі ёсць добры патэнцыял для машынабудавання. Для далейшага паляпшэння беларуска-швейцарскіх адносін можна было б скараціць колькасць фармальнасцяў і адміністрацыйных працэдур, якія звязаны з экспартна-імпартнымі аперацыямі. Асабліва гэта тычыцца нетарыфных абмежаванняў для тых кампаній, якія ўвозяць сюды сыравіну і камплектуючыя для таго, каб у далейшым ажыццявіць тут зборку і мантаж, а затым экспартаваць гатовую прадукцыю за мяжу. Калі ў Беларусі над гэтым папрацуюць, то экспарт у Заходнюю Еўропу можа павялічыцца", — лічыць гендырэктар Stadler Raіl Group. Паводле яго слоў, з боку Заходняй Еўропы няма ніякіх абмежаванняў для падобных аперацый. Таксама трэба сумесна працаваць для аблягчэння ўмоў для бізнесу і ўзяць сабе за арыенцір нейкую зону свабоднага гандлю паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам, Беларуссю і Швейцарыяй.

Па інфармацыі беларускай гандлёва-прамысловай палаты, у нашай краіне са швейцарскім капіталам працуюць 119 кампаній. Сумесныя прадпрыемствы ахопліваюць амаль усе кірункі эканомікі. "Мы маем вельмі шырокае поле для супрацоўніцтва. Важна капіталізаваць гэты прыклад у канкрэтныя праекты. Мы чакаем, што будуць праекты па далейшай лакалізацыі вытворчасці электратэхнікі, якая ў нас існуе. Чакаем, што кампанія ABB зробіць далейшыя крокі насустрач, а таксама адбудзецца ўдзел швейцарскіх кампаній у мадэрнізацыі беларускіх у сферы вытворчасці прадуктаў харчавання і аграрным сектары", — адзначыў Уладзімір Улаховіч.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Kryzhevіch@zvіazda.by

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хто і як тэсціруе атракцыёны пасля зімы?

Хто і як тэсціруе атракцыёны пасля зімы?

Карэспандэнт «Звязды» адправіўся ў мінскі парк імя Горкага, дзе якраз правяралі знакамітае кола агляду.

Грамадства

У Нясвіжы за экалогію змагаюцца рублём

У Нясвіжы за экалогію змагаюцца рублём

І выхоўваюць ужо другое пакаленне сяброў прыроды.

Спорт

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»

Расказваем пра перамогу нашых тэнісістак над Славакіяй у плэй-оф Кубка Федэрацыі, чарговы поспех беларускага баксёра на міжнародным рынгу.