Вы тут

«Ларанс галасуе разам са мной»


У залу пасяджэнняў Крысціна Мур, член парламента Канады, заходзіць з перанасной дзіцячай калыскай. Побач — мужчыны ў пінжаках, жанчыны на абцасах, з калонак чуюцца гучныя прамовы палітыкаў свету аб тэрарызме, эканоміцы, правах чалавека... А двухмесячная Ларанс, чыя маці прыехала на Парламенцкую асамблею Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, якая адбывалася ў Мінску на мінулым тыдні, мірна спіць. Спіць і жмурыцца ад яркіх успышак беларускіх фатографаў!


— Я нарадзіла сваю першую дачку падчас выбараў у 2015 годзе, — расказвае Крысціна Мур. — Яна была са мной у парламенце да трох месяцаў. А два месяцы таму я нарадзіла другое дзіця. Кармлю яе сама, таму пакуль не магу пакінуць дома. Наш спікер парламента дазваляе прыносіць жанчынам-парламентарыям сваіх дзяцей да года на працу. Дафні, мая першая дачка, была са мной у канадскім парламенце, а цяпер ужо Ларанс галасуе разам са мной, вандруе. Яна, у прынцыпе, ужо частка парламента. У яе ўнікальная прывілея.

Крысціна Мур — член Палаты абшчын Канады (ніжняй палаты парламента, але вядучай), а па прафесіі — медсястра. Яе абралі ў 2011 годзе. Увогуле ў Канадзе жанчына мае права быць год у дэкрэтным адпачынку, але ў парламентарыяў такой магчымасці няма. «Падчас другой цяжарнасці я брала тры тыдні бальнічнага, бо мой доктар забараніў вялікія нагрузкі пасля другіх родаў, сказаў, што трэба аднавіцца і нельга вандраваць больш, чым некалькі кіламетраў у тыдзень, — прызнаецца Крысціна Мур. — З 15 мая я ізноў прыступіла да работы».

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Фота Надзеі БУЖАН

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.