Вы тут

Зёлкавы фэст на Пятровіцу


Пятрок, альбо Пятроў дзень, як вядома, прыпадае на самы разгар лета, на 12 ліпеня. Даўней на поўдні Міншчыны, у Любанскім раёне, у гэты час збіраліся шумныя і шматлюдныя кірмашы, ладзіліся фэсты. Не сцёртая з народнай памяці самабытная традыцыя святкавання дала падставу для адраджэння і працягу народнага свята. І таму спрадвечная і прыгожая мясцовая назва свята — Пятровіца — зноў загучала. У вёсцы Шыпілавічы, на радзіме вядомага беларускага этнографа, пісьменніка і публіцыста Паўла Шпілеўскага ў пятроўскія дні не першы год праводзяцца міжнародныя маладзёжныя летнікі па вывучэнні бытавых танцаў, этнаграфіі і фальклору. Гэтым разам у Шыпілавічы прыехалі некалькі збіральніц зёлак са свежымі букетамі кветак і калекцыямі сушаных траў. Таму фестываль неафіцыйна назвалі «зёлкавы кірмаш».


Удзельнікаў летніка сёлета было не меней як паўсотні чалавек, і яны прыехалі з розных куткоў Беларусі, нават з Літвы і Расіі. Вядома, гэта не тыя старажытныя фэсты, якія збіралі сотні, а можа і тысячы людзей з усёй акругі. Сучасны любанскі фэст на Пятра і Паўла сваім фарматам нагадвае рэгіянальны фестываль аўтэнтычных песень і танцаў. Але мясцовы каларыт у гаворках, у песнях і танцах робіць адметнай святочную атмасферу.

Традыцыйнымі ў свяце сталі і малебен каля крыжа на скрыжаванні галоўных вясковых вуліц, і павязванне абракальных стужачак на двухсотгадовым дубе за ваколіцай, і абыход вёскі «дзявочым войскам» с песнямі і карагодамі, і распальванне вогнішча, і кумленне маладых пар. А яшчэ варылася трацыйная пятровіцкая юшка ў знак таго, што святыя Пётр і Павел былі простымі рыбакамі. А потым былі скокі і танцы, як кажуць, да ўпаду: на Любаншчыне захавалася адметная манера бытавых танцаў і, на шчасце, не перавяліся сапраўдныя віртуозы ігры на гармоніку.

Пасля «Пятровіцы» на Любаншчыне пачынаюцца першыя зажынкі — яшчэ адна каштоўная традыцыя, якую захоўваюць вясковыя носьбіты духоўнай спадчыны пры падтрымцы руплівых работнікаў культуры раёна.

Траў­ні­ца з вёс­кі Кузь­мі­чы Ра­і­са Валь­ко­ва. Свае ве­ды пра ле­ка­выя тра­вы жан­чы­на атры­ма­ла ад ма­ці і ба­бу­лі. У воль­ны ад ра­бо­ты час, а Ра­і­са пра­цуе мас­тац­кім кі­раў­ні­ком у вяс­ко­вым До­ме куль­ту­ры, збі­рае зёл­кі, су­шыць, ро­біць зёл­ка­выя дух­мя­ныя ка­лек­цыі і на­стой­кі. На фес­ты­ва­лі- кір­ма­шы яна па­ка­за­ла свае зёл­ка­выя збо­ры і па­дзя­лі­ла­ся ве­да­мі з жы­ха­ра­мі і гас­ця­мі свя­та.

 

Анатоль Кляшчук, фота аўтара

Любанскі раён

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.