Вы тут

Якасць вытворчасці беларускага мяса — на высокім узроўні


На мінулым тыдні прайшла сустрэча члена Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, генеральнага дырэктара ААТ «Птушкафабрыка «Дружба» Васіля Маркевіча з членамі кітайскай дэлегацыі Галоўнага дзяржаўнага ўпраўлення па кантролі якасці, інспекцыі і каранціне Кітайскай Народнай Рэспублікі на чале з міністрам Чжы Шупінам. Бакі абмеркавалі перспектывы беларуска-кітайскіх адносін у галіне экспарту прадуктаў харчавання з Рэспублікі Беларусь у Кітай.


— З дэлегацыяй мы абгаварылі пастаўку прадукцыі ў Кітай і спадзяёмся, што ў выніку гэтая ідэя будзе рэалізаваная, — адзначыў Васіль Маркевіч. — Сам візіт можна назваць азнаямленчым, бо кітайскай дэлегацыі трэба было паглядзець на наша прадпрыемства — і для іх арганізавалі прэзентацыю. Мы шукаем рынкі, выходзім на новыя дзяржавы, паколькі ўжо забяспечылі сваю краіну гэтай прадукцыяй.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

lukashevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.