Вы тут

Спёка вернецца ў канцы тыдня, дажджы — таксама


На гэтым тыдні сіноптыкі зноў прагназуюць у Беларусі цёплае надвор'е. Пра гэта паведамляюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. У другой палове тыдня тэмпература паветра днём у асобных рэгіёнах будзе перавальваць за +30 0С.


На пачатку тыдня ўмовы надвор'я на тэрыторыі краіны будзе дыктаваць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Чакаецца пераменная воблачнасць, без ападкаў. Ноччу і ранкам у асобных раёнах магчымы непрацяглыя слабыя туманы. Сёння, у аўторак, тэмпература паветра ноччу складзе 8—14 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе — да плюс 16. Днём слупок тэрмометра падымецца да 21—27 градусаў вышэй за нуль. Падобнае надвор'е будзе і ў сераду: ноччу 9—16 вышэй за нуль, днём — 23—29 цяпла.

Пасля гэтага пад уплывам высокага атмасфернага ціску з тэрыторыі Заходняй Еўропы пачнуць змяшчацца малаактыўныя атмасферныя франты, якія прынясуць больш цёплыя і вільготныя паветраныя масы. У асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Ноччу і ранкам чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ў чацвер ноччу складзе 13—18 вышэй за нуль, удзень слупок тэрмометра падымецца да 23—29 градусаў, а па поўдні краіны — да 30—31. У пятніцу ноччу будзе 11—19 цяпла, удзень — 14—29, а па поўдні да плюс 30—32.

Паводле папярэдніх прагнозаў, аналагічнае надвор'е захаваецца і на выхадныя. У суботу пераважна ў паўночна-заходніх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Ноччу і ранкам чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 13—20 градусаў вышэй за нуль, удзень — 25—32. У нядзелю ноччу па захадзе, а днём па большай часці тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах чакаюцца навальніцы. Ноччу і ранкам слабы туман. Тэмпература паветра ў цёмны час сутак будзе 14—21 градусаў вышэй за нуль, удзень — 24—29 цяпла, а па ўсходзе Беларусі — 30—32 са знакам «плюс».

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

lyskavets@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як уменне ўвасабляць ідэі ў дзеянні можа падрыхтаваць да дарослага жыцця

Як уменне ўвасабляць ідэі ў дзеянні можа падрыхтаваць да дарослага жыцця

Вывучэнне прадпрымальніцтва ў школе — выдатная прафарыентацыя.

Калейдаскоп

Дзіяна Громава: Мае слухачы растуць разам са мной

Дзіяна Громава: Мае слухачы растуць разам са мной

Упершыню дзяўчына выйшла на сцэну ў пяцігадовым узросце. 

Грамадства

Як выратаваць прадукты ад выкідвання на сметніцу

Як выратаваць прадукты ад выкідвання на сметніцу

​Па статыстыцы, беларусы выкідаюць 30 працэнтаў ежы, якую купляюць. 

Спорт

Сёння стартуе адзін з найстарэйшых турніраў Еўропы

Сёння стартуе адзін з найстарэйшых турніраў Еўропы

111-ы чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні пачынаецца на «Мінск-Арэне» жаночымі выступленнямі адзіночак.