Вы тут

Метад Левіта


Як мінімум раз на месяц я пачынаю сумнявацца ў сабе. І тады мне на дапамогу прыходзіць урывак з аднаго ліста. Мастак Сол Левіт даслаў яго скульптару Еве Гесэ ў 1965 годзе, тады, калі яна таксама сумнявалася ў сваіх сілах. «Проста перастань думаць, турбавацца, азірацца па баках, разважаць, сумнявацца, баяцца, пакутаваць, спадзявацца на нейкае простае выйсце, змагацца, збівацца з панталыку, раздражняцца, адмаўляцца, мармытаць, адчуваць сябе няёмка, бурчэць, саромецца, спатыкацца, ашаламляцца, скардзіцца, пунсавець, мітусіцца, стагнаць, наракаць, прасіць, сварыцца па дробязях, чапляцца да дробязяў, паказваць пальцам, доўга чакаць, хадзіць кароткімі крокамі, злавацца, падхалімнічаць, шукаць, вылучацца, тлуміць, тлуміць, тлуміць сябе. Перастань і проста ДЗЕЙНІЧАЙ!»


І што самае цікавае, гэты метад часцей за ўсё спрацоўвае. Як толькі я перастаю знясільваць сябе думкамі, што ні да чаго не здатная, а пачынаю дзейнічаць, сумненні пакрысе знікаюць. І вяртаецца вера ў свае сілы.

Калі ж метад Левіта падводзіць, кідаю ўсе недаробленыя справы і на дзень-два еду да бацькоў. У нязменнае месца сілы. Дзе заўсёды чакаюць і, безумоўна, вераць у мяне. Там можна нічога не казаць, нічога не тлумачыць. А проста легчы на траву, раскінуўшы рукі ў розныя бакі, і доўга-доўга назіраць за аблокамі. Ці прапалоць маміны клубніцы, а потым прыхіліцца стомленай спінай да стога сена і бесклапотна ўдыхаць знаёмы з дзяцінства водар...

Нядаўна глядзела фільм, у якім галоўная гераіня палову жыцця сумнявалася ў сваіх сілах. Вельмі доўга адкладала сваю дзіцячую мару навучыцца іграць на гітары. А ў 40-гадовым узросце ў яе выявілі рак галаўнога мозга. І толькі ажыццявіўшы сваё жаданне ёй удалося вылечыцца ад смяротнай хваробы. Вы скажаце, гэта проста кіно, але я ведаю як мінімум адзін падобны выпадак з рэальнага жыцця.

Не варта адкладаць сваю мару надоўга. Гэта можа мець дрэнныя наступствы. Таму, калі цяпер вы вельмі востра адчуваеце, што не зрабілі нешта важнае, — самы час, колькі вам ні было б гадоў, усё выправіць!

Перастаць траціць энергію на перажыванні, дрэнныя кнігі, кепскіх людзей. Іх шмат. Як казаў у сваім геніяльным маналогу Міхаіл Жванецкі, усіх не пагартаць. Нават аднаго. Нават свайго. Нават сябе. Час даражэйшы. Жыццё кароткае. Таму варта пражываць кожны дзень як апошні. Памятаць пра галоўнае і расстаўляць прыярытэты, каб не аддаць камусьці імгненне, прызначанае для іншага. У рэшце рэшт, перастаць сумнявацца ў сабе і проста ДЗЕЙНІЧАЦЬ.

Дзве птушкі сядзяць на галінцы. «Што, калі я ўпаду? — кажа адна другой. — Даражэнькая, а што, калі ты ўзляціш?»

Надзея ДРЫНДРОЖЫК

nаdzіеjа@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У 72-м аб'яднаным вучэбным цэнтры юнакі атрымліваюць і грамадзянскія спецыяльнасці

У 72-м аб'яднаным вучэбным цэнтры юнакі атрымліваюць і грамадзянскія спецыяльнасці

72-і аб'яднаны вучэбны цэнтр, што ў Печах, — самая вялікая воінская часць у Беларусі. 

Грамадства

Распавядаем, як арганізавана меддапамога ў Паставах

Распавядаем, як арганізавана меддапамога ў Паставах

Самым аддаленым ад абласнога цэнтра раёне краіны.

Грамадства

Школы Гомельшчыны прайшлі праверку на гатоўнасць да навучальнага года

Школы Гомельшчыны прайшлі праверку на гатоўнасць да навучальнага года

Сё­ле­та ў да­школь­ныя ўста­но­вы ра­ё­на прый­дзе 2 700 ма­лых.