19 Верасень, серада

Вы тут

У гарачым Судане патрабуюцца нашы БелАЗы


Новыя дзелавыя сустрэчы — новыя магчымасці. Беларускія машынабудаўнікі зноў задумваюцца аб пашырэнні геаграфіі сваіх паставак.
У гарачым Судане патрабуюцца нашы БелАЗы. Яно і нядзіўна, бо, зазначыў пасол Беларусі ў Егіпце і Судане па сумяшчальніцтве Сяргей Рачкоў, гарнарудная прамысловасць з'яўляецца драйверам росту эканомікі ў гэтым рэгіёне. Не менш цікавыя айчынныя машыны і Егіпту. Пра нас не забываюць і традыцыйныя расійскія партнёры — у Чувашыі МТЗ плануе арганізаваць новы сэрвісны цэнтр.


Намеснік маркетынг-дырэктара па камерцыйнай рабоце на рынках краін СНД МТЗ Аляксандр Казакевіч расказаў, што на сустрэчы з расійскімі партнёрамі абмяркоўваліся планы па арганізацыі яшчэ аднаго сэрвіснага цэнтра МТЗ і павелічэнні аб'ёму паставак. «Пастаўкі трактароў у Чувашыю значна павялічыліся. З пачатку года паставілі каля 60 трактароў, сёлета яшчэ плануецца адгрузіць каля 100 адзінак. МТЗ займае вядучае месца сярод пастаўшчыкоў трактарнай тэхнікі ў Чувашыі», — расказаў Аляксандр Казакевіч. Цяпер МТЗ вядзе актыўную дзейнасць на рынках больш чым 60 дзяржаў. Завод распрацоўвае, вырабляе і экспартуе колавыя трактары і запчасткі да іх, арганізуе на ліцэнзійнай аснове іх вытворчасць за мяжой, аказвае паслугі па наладжванні і правядзенні сэрвісу пастаўленых машын, праводзіць навучанне па эксплуатацыі і тэхабслугоўванні выпускаемай тэхнікі.

Акрамя таго, прадстаўнікі нашай краіны прапрацоўваюць магчымасць стварэння ў Судане зборачнай вытворчасці трактароў BЕLАRUS. Сяргей Рачкоў выказаў надзею, што згаданы праект у хуткім часе рэалізуецца. «Пастаўкі трактароў у гэтую краіну павялічваюцца, але мы шукаем варыянты больш значнага росту экспарту. Патрэбы Судана ў трактарах істотныя», — сказаў Сяргей Рачкоў. На яго думку, Судан можа быць выкарыстаны ў якасці пляцоўкі для выхаду беларускіх тавараў у сумежныя краіны і ў цэлым на Афрыканскі кантынент.

БелАЗ адновіць пастаўкі самазвалаў у Егіпет. Сяргей Рачкоў адзначыў, што ўжо ёсць кантракт па пастаўцы ў Егіпет пяці самазвалаў БелАЗ. «Спадзяёмся, што сёлета яны будуць выкананы. Апошні раз гэтая тэхніка пастаўлялася ў 2008 годзе. У Егіпце наладжаны прамыя кантакты з кампаніямі, якія зацікаўлены ў нашай тэхніцы, у тым ліку з цэментнымі вытворчасцямі», — растлумачыў пасол. Што датычыцца экспарту беларускіх самазвалаў у Судан, пасол адзначыў, што ўжо ўдалося знайсці партнёра і прыступіць да канкрэтнай прапрацоўкі пытання іх паставак.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

krуzhеvісh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Машыны ў дапамогу дыверсіфікацыі

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якім чынам можа праяўляцца адзінота?

Якім чынам можа праяўляцца адзінота?

Адзінота і асабліва адзінота ў сям'і — рэальная прыкмета нашага часу.

Грамадства

Усё, што трэба ведаць пра замяшчальную гарманальную тэрапію

Усё, што трэба ведаць пра замяшчальную гарманальную тэрапію

Лішняя вага, бяссонніца, прылівы, парушэнні ціску і астэапароз — далёка не ўсе праявы, якія падпільноўваюць жанчыну ў пэўным узросце. 

Спорт

Вячаслаў Грэцкі: Часам называюць мяне Уэйнам

Вячаслаў Грэцкі: Часам называюць мяне Уэйнам

Пра знакамітае прозвішча і сучаснасць беларускага хакея.