Вы тут

Беларусь адзначыла Дзень машынабудаўніка


Так гістарычна склалася, што Дзень машынабудаўніка штогод адзначаюць у чацвёртую нядзелю верасня. Традыцыя бярэ пачатак яшчэ з 1980 года, калі гэты дзень афіцыйна стаў святочным. У нашай краіне яго адзначылі каля 300 тысяч работнікаў. Але гэта дома, у коле сям'і і сяброў. У краіне, дзе машынабудаванне з'яўляецца народным здабыткам, да свята рыхтуюцца загадзя. На працягу ўсяго мінулага тыдня праходзілі канферэнцыі, святкаванні, форумы, падпісваліся кантракты і нават устанаўліваліся сусветныя рэкорды.


Фота БЕЛТА

Якое свята машынабудаўніка абыдзецца без «БелАЗа»? У Жодзіне на базе машынабудаўнічага гіганта ў мінулую суботу зрабілі дзень адчыненых дзвярэй. Гэтая традыцыя існуе ўжо больш за 10 гадоў. Сёлета мерапрыемства сабрала некалькі тысяч чалавек. Свабодна можна было зайсці ў некаторыя цэхі, у тым ліку і ў цэх галоўнага канвеера, цэх зборкі, выпрабаванняў аўтамабіляў і цягачоў, музей працоўнай славы. Святочную атмасферу падтрымалі канцэртная праграма і выступленне прадстаўнікоў варкаўт-руху.

Завод ужо сёння можа пахваліцца станоўчымі вынікамі працы. Па словах генеральнага дырэктара кампаніі «БелАЗ» Пятра Пархомчыка, прадпрыемства за 8 месяцаў дасягнула леташніх паказчыкаў, а некаторыя з іх змагло перавысіць. Экспарт тэхнікі за гэты час у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года вырас практычна ў два разы. Аб'ём адгрузкі і экспарту па выніках 8 месяцаў перавысіў узровень усяго 2016 года на 60 млн долараў. У 2017-м прадукцыя «БелАЗа» экспартавалася ў 25 краін, найбольшыя па аб'ёме пастаўкі тэхнікі з пачатку года ажыццёўлены ў Расію — 381 адзінка, Зімбабвэ — 52 і Узбекістан — 47. Святкаванне Дня машынабудаўніка ў Жодзіне не абмежавалася заводскімі сценамі. На пляцоўцы каля Палаца культуры «БелАЗа» адбылася канцэртная праграма «Горад віншуе машынабудаўнікоў» з усімі складнікамі святочнай феерыі.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

krуzhеvісh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: БелАЗ руліць

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.