Вы тут

Дажджлівае і ветранае надвор'е чакаецца ў Беларусі на гэтым тыдні


Даволі дажджлівае і ветранае надвор'е чакаецца ў Беларусі на гэтым тыдні, паведамляе намеснік начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана Рыбакова.


У найбліжэйшы час на Беларусі чакаецца сырое ветранае надвор'е з тэмпературным фонам, блізкім да кліматычнай нормы. У аўторак раніцай і днём пад уплывам франтальных падзелаў, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы, у заходніх і цэнтральных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, якія будуць суправаджацца парывістым ветрам. Максімальная тэмпература паветра ўдзень будзе ад плюс 8 да плюс 13 градусаў, па паўднёвым усходзе — да плюс 15 градусаў. Ужо ў сераду атмасферныя франты абумовяць дажджы на большай частцы тэрыторыі краіны. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 5—10 цяпла, а ўдзень — ад плюс 9 да плюс 15 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў, у чацвер і пятніцу чакаецца сырое і ветранае надвор'е, на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе 5—11 цяпла, удзень будзе ад плюс 8 да плюс 14 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Холадна і сыра...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.