Вы тут

У беларускай сталіцы абмеркавалі выкананне праграм Саюзнай дзяржавы


У Мінску адбылося пасяджэнне Камісіі Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі па бюджэце і фінансах. Галоўным пытаннем стала абмеркаванне вынікаў рэалізацыі праграм Саюзнай дзяржавы, на якія выдаткоўваецца каля 70% сродкаў агульнага бюджэту.


У старшыні камісіі Мікалая Ганчара, члена Камітэта Дзяржаўнай Думы Расійскай Федэрацыі па бюджэце і падатках, ёсць пытанні па выкананні асобных праграм, напрыклад, па адной з іх, якая датычыцца комплекснага лячэння «чарнобыльцаў». Міністэрствы па надзвычайных сітуацыях дзвюх краін справіліся з пастаўленымі задачамі, як і Міністэрства аховы здароўя Беларусі, што пакуль нельга сказаць пра гэта ведамства ў Расіі. На думку Людмілы Дабрынінай, намесніка старшыні Камісіі Парламенцкага сходу, старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь па бюджэце і фінансах, варта мяняць падыходы да фарміравання Саюзных праграм: хутчэй распрацоўваць іх і прымаць, а галоўнае — правільна ацэньваць вынікі іх рэалізацыі.

Па папярэдніх звестках, у наступным месяцы адбудзецца яшчэ адно пасяджэнне камісіі ўжо ў Маскве, падчас якога плануецца разгледзець вынікі рэалізацыі Саюзных праграм з выканаўцамі як ад беларускага, так і ад расійскага боку.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavit@zviazda.by

Загаловак у газеце: Праграмы патрабуюць перамен

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.