Вы тут

Магілёўская мытня пералічыла ў рэспубліканскі бюджэт 156 мільёнаў


Сёлета Магілёўская мытня пералічыла за 9 месяцаў у рэспубліканскі бюджэт 156 мільёнаў рублёў розных плацяжоў — на 37% больш, чым летась.


Як паведамілі прадстаўнікі ведамства, дасягнуты значныя вынікі па часе здзяйснення мытных аперацый. Так, за 9 месяцаў года 82% тавараў, якія вывозіліся з тэрыторыі ЕАЭС, былі аформленыя менш чым за 5 хвілін, а 68% тавараў, якія, наадварот, увозіліся, прайшлі мытную працэдуру менш чым за 2 гадзіны. Выпуск больш як 98% тавараў пад мытную працэдуру мытнага транзіту заняў менш за 10 хвілін. Гэта сведчыць аб павелічэнні транзітнай прывабнасці нашай краіны, садзейнічае развіццю бізнес-супольнасцяў рэгіёна, а таксама ўмацаванню знешнеэканамічных сувязяў і канкурэнтаздольнасці Рэспублікі Беларусь у цэлым, падкрэслілі магілёўскія мытнікі.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zіgulya@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Уклад магілёўскіх мытнікаў

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.