Вы тут

Як дзе­ла­выя аб'­яд­нан­ні ўплы­ва­юць на эка­номіку кра­і­ны?


Сён­ня прад­пры­маль­ніц­кія са­ю­зы і аса­цы­я­цыі аб'­яд­ноў­ва­юць ка­ля 10% біз­нес­ме­наў (у не­ка­то­рыя га­ды ліч­ба да­ся­га­ла 20%). На­коль­кі та­ды іх ба­чан­не ад­люст­роў­вае мер­ка­ван­не ўсіх прад­пры­маль­ні­каў і ча­му ін­шыя прад­стаў­ні­кі ма­ло­га і ся­рэд­ня­га біз­не­су не імк­нуц­ца стаць чле­на­мі "агуль­на­га цэ­ла­га"? Гэ­ту тэ­му аб­мер­ка­ва­лі ра­зам з са­вет­ні­кам па эка­на­міч­ных пы­тан­нях Рэс­пуб­лі­кан­ска­га фон­ду са­дзей­ні­чан­ня раз­віц­цю прад­пры­маль­ніц­тва Тац­ця­най БЫ­КА­ВАЙ на се­мі­на­ры "Па­вы­шэн­не якас­ці дыя­ло­гу па­між ар­га­ні­за­цы­я­мі пад­трым­кі біз­не­су і ор­га­на­мі ўла­ды: ін­клю­зіў­нае пры­няц­це ра­шэн­няў". Се­мі­нар су­мес­на ар­га­ні­за­ва­лі Аса­цы­я­цыя еў­ра­пей­ска­га біз­не­су і Кан­фе­дэ­ра­цыя біз­не­су Літ­вы.


Апы­тан­не спе­цы­я­ліс­таў Ін­сты­ту­та пры­ва­ты­за­цыі і ме­недж­мен­ту ся­род прад­стаў­ні­коў ма­ло­га і ся­рэд­ня­га біз­не­су па­каз­вае, што чле­ны прад­пры­маль­ніц­кіх са­юзаў больш ап­ты­міс­тыч­на ацэнь­ва­юць дыя­лог па­між біз­не­сам і ўла­дай. Так, аб­са­лют­на ста­ноў­чую ад­зна­ку ста­вяць 20% чле­наў і 9% ня­чле­наў ся­род апы­та­ных. На ін­шым ба­ку таб­лі­цы ся­род тых, хто лі­чыць, што за­да­ча па вя­дзен­ні дыя­ло­гу зу­сім не вы­ка­на­на, зна­хо­дзяц­ца 8% чле­наў і 17% ня­чле­наў прад­пры­маль­ніц­кіх аса­цы­я­цый.

На дум­ку Тац­ця­ны Бы­ка­вай, уза­е­ма­дзе­ян­не біз­не­су і прад­пры­маль­ніц­кіх са­юзаў раз­ві­та сла­ба. Ма­быць, та­му і ацэн­кі дыя­ло­гу з ула­дай так ад­роз­ні­ва­юц­ца. З ін­ша­га бо­ку, ка­лі б прад­пры­маль­ні­кі бы­лі больш за­ці­каў­ле­ны ў та­кіх аб'­яд­нан­нях, яны б атрым­лі­ва­лі больш фі­нан­са­ван­ня за кошт член­скіх уз­но­саў і маг­лі б раз­ві­ваць свае экс­перт­ныя маг­чы­мас­ці і больш упэў­не­на пра­соў­ваць іні­цы­я­ты­вы. Фар­маль­на іс­ну­юць роз­ныя фор­мы дыя­ло­гу па­між дзяр­жа­вай і біз­не­сам, але іх не­аб­ход­на на­паў­няць якас­ны­мі пра­па­но­ва­мі, інакш за­ста­юц­ца не да кан­ца за­да­во­ле­ныя абод­ва ба­кі.

Пры гэ­тым у са­міх аб'­яд­нан­нях (за вы­клю­чэн­нем га­лі­но­вых) ёсць та­кі не­да­хоп: яны зай­ма­юц­ца шы­ро­кім ко­лам пы­тан­няў, усі­мі праб­ле­ма­мі, а раз­бі­рац­ца ад­ноль­ка­ва доб­ра ва ўсіх сфе­рах не маг­чы­ма. "Та­му вель­мі час­та ка­лі мы са­дзім­ся за стол пе­ра­га­во­раў з прад­стаў­ні­ка­мі мі­ніс­тэр­стваў — у нас мі­ніс­тэр­стваў шмат і там ся­дзяць лю­дзі, якія пра­цу­юць пра­фе­сі­я­наль­на і ва­ло­да­юць ін­фар­ма­цы­яй, — то мы вы­гля­да­ем не­пе­ра­ка­наў­ча", — лі­чыць Тац­ця­на Бы­ка­ва. Вы­ха­даў з та­ко­га ста­но­ві­шча два: ці ў са­міх аб'­яд­нан­нях раз­ві­ваць ад­дзе­лы па кож­най га­лі­не, ці аба­пі­рац­ца на ад­па­вед­ныя га­лі­но­выя аса­цы­я­цыі. Ка­лі лік­ві­да­ваць не­да­хо­пы і вы­пра­ца­ваць ме­ха­ніз­мы больш плён­на­га ўза­е­ма­дзе­ян­ня па лі­ніі біз­не­соў­ца — са­юз — дзяр­жа­ва, та­ды мож­на бу­дзе га­ва­рыць пра па­вы­шэн­не ро­лі прад­пры­маль­ніц­кіх аса­цы­я­цый у фар­мі­ра­ван­ні эка­на­міч­най па­лі­ты­кі кра­і­ны.

На­дзея АНІ­СО­ВІЧ

anіsovіch@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.