23 студзеня, аўторак

Вы тут

Валерый Барадзеня пра тое, чаму чытач аддае перавагу «Звяздзе»


У чарговым выпуску рубрыкі пра тое, чаму чытач аддае перавагу «Звяздзе», мы пагутарылі з намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па бюджэце і фінансах Валерыем БАРАДЗЕНЯЙ.


— Я з таго пакалення, якое вырасла на газетах, бо ў нас ніякіх гаджэтаў не было. Дакладней сказаць, быў чорна-белы тэлевізар з трыма каналамі, якія члены сям'і глядзелі па раскладзе (смяецца). І памятаю тыя часы, калі газеты адрывалі «з рукамі», асабліва ў часы перабудовы. Пачынаў я з таго, што выпісвалі бацькі, і вось ужо гадоў 25 я чытаю газеты, у тым ліку — і «Звязду».

Мне вельмі падабаецца газета, таму што яна выходзіць на беларускай мове. Можа быць, гэта прагучыць некалькі дзіўна, бо кожны дзень я выкарыстоўваю рускую мову, але я скончыў беларускамоўную школу, вывучаў усе дысцыпліны па-беларуску, — і мне прыемна бачыць мову на старонках газеты. Хтосьці можа сказаць, што тое не вельмі выгадна для выдання з пункту гледжання канкурэнцыі, але гэта сапраўды каларытна і прыгожа.

Матэрыялы, у якіх асвятляецца работа парламента, з'яўляюцца актуальнымі. Парламенцкі аспект даволі спецыфічны, тым не менш артыкулы па гэтай тэматыцы з'яўляюцца рэгулярна. Паколькі я працую ў гэтай сферы, для мяне гэта важна.

Мне вельмі падабаюцца матэрыялы, прысвечаныя жыццю ў рэгіёнах, па-за межамі Мінска. Вось гэта менавіта тое, што прыцягвае мяне ў вашай газеце, тое, з-за чаго я з задавальненнем чытаю «Звязду». Дарэчы, у маім асабістым рэйтынгу газет ваша займае адно з першых месцаў.

Запісаў Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

lukashevich@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Дзякуй — за мову, парламент і рэгіёны

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Знайсці працу дапаможа служба занятасці насельніцтва

Знайсці працу дапаможа служба занятасці насельніцтва

Хойніцкі, Брагінскі і Жлобінскі раёны афіцыйна адносяцца да тых, дзе адзначаецца самы высокі ўзровень беспрацоўя — 0,8 %.

Грамадства

Звычайная настаўніца фізікі трапіла на адронны калайдар

Звычайная настаўніца фізікі трапіла на адронны калайдар

Што насамрэч адбываецца на мяжы Швейцарыі і Францыі, дзе на глыбіні каля ста метраў размяшчаецца Вялікі адронны калайдар?

Грамадства

Як мы наведалі курсы перападрыхтоўкі для беспрацоўных

Як мы наведалі курсы перападрыхтоўкі для беспрацоўных

Не так даўно навукоўцы выявілі, што стрэс ад страты або змены месца працы ўваходзіць у топ-3 самых моцных негатыўных перажыванняў сучасных людзей. 

Грамадства

Як беларускія дзяўчаты частавалі ліванцаў стравамі з бульбы

Як беларускія дзяўчаты частавалі ліванцаў стравамі з бульбы

Ваенныя медыкі Вера Паўлянковіч і Вольга Яхнавец  былі ў Ліване з міратворчай місіяй.