Вы тут

Мікалай Шарснёў наведаў Сенненскую школу-інтэрнат


Да Новага года кожны дарослы можа падарыць дзецям казку, адзначыў старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шартнёў, размаўляючы ўчора з журналістамі ў Сенненскай школе-інтэрнаце для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.


Як паведаміла БЕЛТА, кіраўнік вобласці наведаў школу-інтэрнат падчас акцыі «Нашы дзеці». Для губернатара правялі невялікую экскурсію па ўстанове. Мікалай Шарснёў пагутарыў з педагогамі і выхаванцамі, а таксама стаў гледачом і ўдзельнікам навагодняга прадстаўлення з традыцыйнымі карагодамі вакол ёлкі і ўручэннем падарункаў.

«Па вялікім рахунку ўся наша праца накіравана на тое, каб рабіць дабро. Але ў паўсядзённых буднях мы не заўсёды можам знайсці час для цёплых чалавечых адносін. І Новы год — гэта якраз тое свята, калі можна дайсці да кожнага дзіцяці. Ніхто не павінен застацца незаўважаным. Бо ўсе мы, дарослыя, з дзяцінства памятаем, што такое Новы год. Гэтыя ўспаміны звязаны з нечым казачным, з цудамі, марамі. Мы ўсе чакалі гэтай казкі, загадвалі жаданні і шчыра спадзяваліся, што яны спраўдзяцца», — сказаў кіраўнік вобласці.

Новы год і акцыя «Нашы дзеці» — гэта ў тым ліку і падарункі. Паводле слоў губернатара, навагоднія падарункі дзіцячым установам павінны быць не толькі жаданымі, але і прадуманымі, карыснымі. «Мы імкнёмся падбіраць пад кожную навучальную ўстанову: дзіцячы сад, школу, інтэрнат — менавіта тое, што неабходна выхаванцам. А калі гэта тое, пра што дзеці марылі, — вось вам і цуд. Новы год — гэта казка. Гэта свята было, ёсць і павінна заставацца такім — напоўненым цудамі для дзяцей», — упэўнены Мікалай Шарснёў.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Каб казкі спраўджваліся...

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія часопісы — насамрэч унікальныя інфармацыйныя зборнікі, значэнне і важнасць якіх разумелі ў тым ліку іх стваральнікі і чытачы.

Грамадства

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

На юбілейнай выстаўцы Нацыянальнай акадэміі навук.

Эканоміка

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

«Звязда» ўжо неаднойчы пісала пра гэту незвычайную жанчыну.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра ўрокі іншай мовы і шчасце, калі ў доме гаспадар.