Вы тут

Максім гаворыць з намі на іспанскай


Фонд Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі стаў багацейшы на яшчэ адно цікавае выданне. Гэта выдадзены ў Іспаніі зборнік выбраных вершаў Максіма Багдановіча «Згукі маёй Бацькаўшчыны» (Ecos de mi tierra) на беларускай і іспанскай мовах.


Праект падрыхтаваны Верай Кухаравай, дырэктарам іспанскага выдавецтва Ediciones Irreverentes, якім яна займаецца разам з мужам, іспанскім пісьменнікам Мігелем Анхелем дэ Русам. Беларуска Вера Кухарава ў свой час скончыла Беларускі ўніверсітэт культуры і шмат гадоў жыве ў Іспаніі, паведамляюць у НББ.

А перастварыла вершы Максіма Багдановіча на іспанскую мову паэтэса Анхела Эспіноса Руіс. Гэта яе першы вялікі самастойны перакладчыцкі праект. Зборнік уключае 30 вершаў розных гадоў, а таксама гістарычныя матэрыялы пра жыццё і творчасць паэта. Кніга выйшла невялікім накладам у 200 экзэмпляраў.

Некалькі экзэмпляраў гэтага ўнікальнага зборніка перададзены і ў фонд Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Іна ЛАЗАРАВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.