Вы тут

Беларуская фрыстайлістка Ганна Гуськова стала алімпійскай чэмпіёнкай


Беларуская фрыстайлістка Ганна Гуськова выйграла залаты медаль у лыжнай акрабатыцы на Алімпіядзе ў Пхёнчхане.


У першай спробе Гуськова паказала трэці вынік, а ў другой - чацвёрты. У суперфінале Ганна заявіла скачок са складанасцю 3,800. Яна выдатна адпрацавала ў паветры, але памылілася на прызямленні, крануўшы схіл рукой. Але суперніцы Гуськовай не змаглі скарыстацца гэтай памылкай. Джанг Ксін з Кітая ідэальна выканала свой скачок, але з-за меншай складанасці прайграла беларусцы палову бала. Астатнія ўдзельніцы суперфіналу ўпалі. Лепшую суму балаў з іх атрымала Фанью Конг.

 

Ала Цупер заявіла самы складаны скачок, але, на жаль, не змагла ўтрымацца на нагах. Чэмпіёнка Сочы-2014 заняла сёння чацвёртае месца.

SPORT.TUT.BY, фота REUTERS

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.