Вы тут

«Звяздзе» аддаю перавагу, бо яна на роднай мове»


Раіса Хвір з Нясвіжа выпісвае «Звязду» з пачатку 2000-х. Адметна, што яна сама мае дачыненне да журналістыкі: 37 гадоў працавала ў раённай газеце — спачатку карэспандэнтам, пасля загадчыкам аддзела. На заслужаным адпачынку Раіса Нікадзімаўна працягвае супрацоўнічаць з гэтым выданнем, акрамя таго, спявае ў хоры ветэранаў працы пры раённым Доме культуры і актыўна ўдзельнічае ў яго выязных выступленнях, а таксама чытае нашу газету.


— «Звяздзе» аддаю перавагу, бо яна на роднай мове. У нас няшмат выданняў пішуць па-беларуску, а мову, я лічу, трэба шанаваць і захоўваць. Яшчэ адна адметная рыса газеты — інфарматыўнасць. У кожным нумары шмат навін, прычым самых разнастайных. Добра, што ёсць рубрыка «Што ў свеце робіцца» аб міжнародным жыцці. Так што пра ўсе актуальныя падзеі з жыцця нашай краіны і свету я даведваюся найперш са «Звязды». А ўвогуле ў газеце заўсёды можна знайсці нешта цікавае. Я абавязкова чытаю рубрыкі «Жырандоля» і «Ігуменскі тракт». Цікавай атрымліваецца і «Сямейная газета». Заўсёды чытаю інтэрв'ю з медыйнымі персонамі. Вось нядаўна было надрукавана інтэрв'ю са Станіславам Ліпскім, тэлевядучым на канале «Беларусь 1». Вельмі цікавы малады чалавек, які ўсяго ў сваім жыцці дасягнуў самастойна, дзякуючы свайму характару. Гэта матывацыйная гісторыя для нашай моладзі. На мой погляд, такія прыклады заўсёды павінны быць у газеце.

Падабаецца, што ў «Звяздзе» ёсць і шмат карыснай інфармацыі: прагноз надвор'я, каляндар, сканворды, гараскоп для тых, хто цікавіцца. Вельмі зручна, што ёсць анонсы тэлефільмаў, — адразу ведаеш, што можна паглядзець. Заўсёды чытаю анекдоты. Гумар у нашым жыцці надзвычай важная рэч, таму хацелася б, каб газета пра гэта не забывалася.

Добра, што ў нас ёсць родная газета на роднай мове, і надалей я жадаю ёй заставацца на вастрыні часу.

Сустрэнемся ў Мсціславе

У аўторак, 27 сакавіка, на Мсціслаўскім цэнтральным гарадскім аддзяленні сувязі пройдзе Дзень падпісчыка газеты «Звязда». Кожны, хто аформіць падпіску на ІІ квартал, атрымае падарунак ад рэдакцыі. Чакаем усіх па адрасе: г. Мсціслаў, вул. Пралетарская, 61 27 сакавіка з 9 да 12 гадзін. Прыходзьце, будзе цікава!

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.