Вы тут

Што адбылося за тыдзень у Савеце Рэспублікі


Больш сумесных праектаў

Старшыня Савета Рэспублiкi Мiхаiл Мяснiковiч сустрэўся з паслом Таджыкiстана.

Падчас перагавораў з Махмадшарыфам Хакдодам, Надзвычайным i Паўнамоцным Паслом Таджыкiстана ў Беларусi, Мiхаiл Мяснiковiч адзначыў, што неабходна шукаць новыя варыянты двухбаковай работы. На яго думку, традыцыйныя механiзмы, якiя выкарыстоўваюцца ў гандлёвых адносiнах, спрацоўваюць не на дастатковым узроўнi. Схема таварнага супрацоўнiцтва павiнна дапаўняцца iнвестыцыямi. Трэба ствараць сумесныя вытворчыя прадпрыемствы, кампанii па аказаннi паслуг.

Мiхаiл Мяснiковiч лiчыць, што для дасягнення большага эфекту неабходна задзейнiчаць грашова-крэдытную сiстэму i актывiзаваць супрацоўнiцтва менавiта ў фiнансавай сферы. У той жа час трэба больш працаваць па парламенцкай лiнii. Для гэтага ёсць добрая «прылада» — мiжпарламенцкiя групы дружбы. Аднак важнае яшчэ i ўзаемадзеянне рэгiёнаў.


Агульны рынак без выключэнняў

У Магiлёве прайшла рабочая нарада па пытаннях падрыхтоўкi да правядзення V Форуму рэгiёнаў Беларусi i Расii.

— Гэта вельмi адказнае мерапрыемства, — паведамiў старшыня Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Беларусi Мiхаiл Мяснiковiч. — Яно будзе суправаджацца цэлым шэрагам цiкавых падзей — сустрэч рэгiёнаў на ўзроўнi канкрэтных раёнаў, мерапрыемстваў з шырокiм удзелам моладзi, якiя пачнуцца яшчэ за некалькi месяцаў да правядзення форуму. Яшчэ адзiн кiрунак — i мы ўжо пераканалi ў гэтым калег па Савеце Федэрацыi, Пастаянным камiтэце Саюзнай дзяржавы — вяртанне да пытанняў, звязаных з выкананнем Дагавора аб Саюзнай дзяржаве. Галоўная мэта, на якую звяртае ўвагу i наш Прэзiдэнт, — каб быў агульны рынак без выключэнняў для гаспадарчых суб'ектаў i роўныя правы для грамадзян. На жаль, часам нацыянальныя заканадаўствы iдуць у разрэз адно з адным. Мэты i задачы, сфармуляваныя 20 гадоў таму ў Дагаворы, павiнны дзейнiчаць у канкрэтных рашэннях, нарматыўна-прававых актах i ў дзеяннях службовых асоб. Вось гэты сур'ёзны аналiтычны дакумент мы збiраемся, умоўна кажучы, пакласцi на стол перагавораў i выпрацаваць дадатковыя меры для таго, каб Дагавор працаваў у поўным аб'ёме. Каб былi дасягнутыя тыя мэты i задачы, якiя сфармуляваны.


Паднябесны прыём

На гэтым тыднi адбываецца рабочая паездка парламенцкай дэлегацыi ў Кiтай.

У панядзелак члены Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Беларусi сустрэлiся з начальнiкам дэпартамента камерцыi правiнцыi Хунань Пэн Янь Фэнам. Па яго словах, правiнцыя зацiкаўлена ў пашырэннi супрацоўнiцтва з Беларуссю.

Хунань актыўна ўзаемадзейнiчае з Магiлёўскай вобласцю. У свабоднай эканамiчнай зоне «Магiлёў» створана сумесная беларуска-кiтайская вытворчасць будаўнiчай i камунальнай тэхнiкi. У гэту кiтайскую правiнцыю, дарэчы, экспартуецца малочная прадукцыя прадпрыемства «Бабулiна крынка».

«Разам з тым патэнцыял супрацоўнiцтва задзейнiчаны не ў поўную сiлу, — адзначыў Пэн Янь Фэн. — Мы маглi б зрабiць значна больш, у тым лiку па пастаўках харчовай прадукцыi. У нас у правiнцыi ведаюць i любяць беларускiя малочныя прадукты, пячэнне». У сувязi з гэтым начальнiк дэпартамента правiнцыi прапанаваў абмеркаваць умовы, неабходныя для экспарту беларускiх тавараў, уключаючы пытаннi лагiстыкi. Сярод магчымых напрамкаў узаемадзеяння ён таксама назваў мiкраэлектронiку, нафтахiмiю, будаўнiцтва i лёгкую прамысловасць.

Акрамя таго, члены Савета Рэспублiкi ў складзе парламенцкай дэлегацыi ў Чаншы — адмiнiстрацыйным цэнтры правiнцыi — сустрэлiся з кiраўнiцтвам кампанiй Zoomlion i CRCHI (China Railway Construction Heavy Industry). Прэзiдэнт Zoomlion Чжан Сiнь Чунь абмеркаваў сумесны праект па будаўнiцтве завода спецтэхнiкi на тэрыторыi Кiтайска-беларускага iндустрыяльнага парка «Вялiкi камень». У праект плануецца прыцягнуць больш за $30 млн iнвестыцый. На заводзе будуць выпускаць будаўнiчую, камунальную, сельскагаспадарчую тэхнiку.

Надзея АНIСОВIЧ

Нэлi ЗIГУЛЯ

Загаловак у газеце: Больш сумесных праектаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.