Вы тут

Малая радзіма Івана і Кацярыны


Нашы даўнія падпісчыкі — Іван і Кацярына Папечыцы з вёскі Аброва Івацэвіцкага раёна (яны выпісваюць «Звязду» ўжо амаль трыццаць гадоў) гэтымі днямі адзначылі залатое вяселле. Маладая настаўніца, якая па размеркаванні прыехала ў старажытную вёску, і калгасны шафёр, дэмабілізаваны з арміі, стварылі моцную і працавітую сям'ю. Маладыя засталіся на малой радзіме Івана, пабудавалі сабе дом, нарадзілі дзяцей. А цяпер ужо радуюцца і дарослым унукам. Пра сваё сяброўства з нашай газетай Іван Пятровіч і Кацярына Цімафееўна кажуць: «Не ўяўляем жыцця не толькі без сваёй вёскі, але і без «Звязды» таксама, бо газета стала для нас роднай!»


Вёска Аброва — адна з самых вялікіх у Івацэвіцкім раёне: тут пражывае болей за тысячу жыхароў.

Сёння гэта — цэнтр сельсавета, а тэрыторыя сельсавета не выходзіць за межы вёскі. Чым і ганарацца вяскоўцы. А яшчэ і тым, што вёска існуе не менш за шэсцьсот гадоў. Маўклівым сведкам даўніны застаўся дуб на старых могілках. На галінах старога дрэва сем буслянак.

Кожную раніцу бусліныя сем'і абуджаюць сваім клёкатам вясковую цішыню. Адну з такіх сонечных раніц Аброва давялося назіраць і мне.

Анатоль Кляшчук, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.