Вы тут

Прывітанне з дзяцінства даслала сваім слухачам радыё «Мір»


Яго даслала сваім слухачам радыё «Мір» напярэдадні ўласнага дня нараджэння. Папярэдне, праўда, вядучыя распыталі, пра якія падарункі радыёслухачы марылі ў дзяцінстве, але так і не атрымалі іх.


Як высветлілася, дзіцячыя мары ў беларусаў, якім сёння 30—45 гадоў, былі разнастайныя. Найчасцей прасілі ў бацькоў хатніх жывёл (ката ці сабаку), хлопчыкі — машынкі на радыёкіраванні, дзяўчаты — лялек, каляскі і домікі для іх. Зрэшты, гендарныя стэрэатыпы аказаліся разбураныя дзявочымі марамі пра шлем, кінжал у ножнах і машынкі. Таксама сярод жаданых дзіцячых падарункаў называлі канькі, ровары, фотаапарат, набор для выпальвання, тэлескоп, глобус, дыяпраектар, набор «Юны хімік». А як шмат з нас марылі пра зборную чыгунку, «Тамагочы», прыстаўку Dendy — памятаеце? Самымі ж нечаканымі з падарункаў сталі жвачка «Турба» і вялікая бляшанка згушчонкі...

Многія слухачы адзначылі, што рэалізуюць мары цяпер, набываючы ўжо ўласным малым тое, што самі хацелі ў дзяцінстве. «У нас дзве дзяўчынкі, але, нягледзячы на гэта, у доме ёсць і машынкі з пультам кіравання, і галава чэрапа з пісталетам, і Спайдэрмен з Бэтменам, і мех з мяккімі цацкамі. Гэта муж, у якога ў дзяцінстве наогул не было цацак, адрываецца напоўніцу», — прызналася адна з жанчын.

«Я ў дзяцінстве таксама марыў пра «Тамагочы», але бацькі адмовіліся яго купляць, каб я не засмучаўся, калі той памрэ. Другой запаветнай марай быў верталёт на радыёкіраванні. Яго я атрымаў ужо дарослым ад жонкі і дагэтуль памятаю, якое захапленне тады адчуў», — успамінае вядучы ранішняга шоу «Пад'ёмная сіла» Аляксей Клачкоў. Разам з напарнікам, вядучым Антонам Палычам, 25 мая, адразу пасля эфіру, яны загрузілі машыну падарункамі і цэлы дзень калясілі па сталіцы, здзіўляючы і радуючы ўжо дарослых хлопчыкаў і дзяўчат. «Быць у ролі выканаўцы жаданняў спадабалася: што можа быць лепшым, чым бачыць усмешкі і радасныя вочы нашых слухачоў!» — гавораць вядучыя.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.