Вы тут

Працяг мастацкага дыялогу


У межах Дзён Беларусі ў Таджыкістане, якія супалі з візітам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Душанбэ, праведзены круглы стол «Літаратурныя ўзаемасувязі ў кантэксце міжнародных адносін Беларусі і Таджыкістана». Арганізатары гэтага сапраўды сяброўскага творчага праекта — Саюз пісьменнікаў Таджыкістана і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.


Удзел у рабоце круглага стала з беларускага боку ўзялі дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Павел Сухарукаў, кансультант упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Алеся Ігнатава. У дыялогу нацыянальных культур і літаратур бралі ўдзел народныя паэты Таджыкістана Нізом Касім, Гулназар Келдзі, Саідалі Мамур (дарэчы, аўтар цыкла вершаў пра Хатынь), пісьменнікі Ато Хамдам, Нур Табараў, Парда Хабіб, Салімі Зарафшонфар, літаратуразнаўцы Муртазо Зайніддзінаў, Мухрыддзін Сабуры, маладыя паэты і журналісты Талібі Лукмон і Бузургмехры Таджыддзін.

Падчас размовы быў прэзентаваны і «таджыкскі выпуск» газеты «Літаратура і мастацтва», а таксама — беларускія публікацыі ў газеце «Адабіёт ва саньят» («Літаратура і мастацтва»). Празаік і драматург Нур Табараў выказаў жаданне заняцца пастаноўкай спектакля па адной з п’ес кагосьці з беларускіх драматургаў у Таджыкскім Акадэмічным тэатры імя А. Лахуці. Павел Сухарукаў падчас размовы звярнуў увагу на неабходнасць шырэйшага медыйнага супрацоўніцтва і выказаў упэўненасць, што «Звязда» гатовая наладжваць яго з таджыкскай «Народной газетой». Ато Хамдам, які з’яўляецца і членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, выказаў ідэю падрыхтоўкі «беларускага нумара» часопіса «Памир».

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.