Вы тут

На ўсе рукі майстры


У Рэспубліканскім ландшафтным заказніку «Асвейскі» Верхнядзвінскага раёна ствараецца візіт-цэнтр заказніка. На гэтым фота — дырэктар установы Ігар РАМАНЮК і вядучы спецыяліст Дзяніс РЭВІДОВІЧ. Былы будынак сельсавета стаяў без гаспадароў. Было прынята рашэнне аддаць яго прыродаахоўнай установе.


На пытанне, чаму не запрашаюць падрадныя будаўнічыя арганізацыі, Ігар Рыгоравіч адказвае: «Па-першае, бюджэт на гэты рамонт недастатковы, а па-другое, мы самі, сваімі рукамі хочам зрабіць надзейна, прыгожа — вядома, для сябе!»

— На семдзесят пяць працэнтаў рамонт мы выканалі сваімі сіламі, — кажа кіраўнік «Асвейскага». — У гэтым будынку будзе размяшчацца асноўная інфармацыя пра заказнік, турыстычны маркетынг. тут з'явяцца зона адпачынку, прытулак для рыбакоў, прычал, экалагічная сцежка.

Анатоль Кляшчук, фота аўтара

Верхнядзвінскі раён

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.