Вы тут

Вытворчая практыка


Cтудэнт пятага курса Беларускага аграрнага ўніверсітэта Уладзіслаў МАЛЧАНОВІЧ летнія канікулы праводзіць на жніве. Другі год запар КСУП «Стуга» Столінскага раёна давярае маладому спецыялісту працаваць на нарыхтоўцы хлеба. На айчынным камбайне «Палессе» будучы інжынер сельскай гаспадаркі ў спрыяльнае надвор'е за дзень намалочвае не меней за шэсць бункераў спелага збожжа.


— На гэтым камбайне раней працавалі мае родныя дзядзькі-механізатары, яны па-гаспадарску абыходзіліся з тэхнікай, таму мне яна дасталася дагледжаная, спраўная, — гаворыць Уладзіслаў Малчановіч. — А маю цікавасць да аўтатрактарнай тэхнікі прывіў і падтрымаў мой бацька, які таксама працуе ў гаспадарцы.

Гэты здымак быў зроблены за вёскай Альманы, што ва ўрочышчы Гачы, на полі трыцікале. У гэтыя дні КСУП «Стуга» завяршае абмалот збожжавага кліна.

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.