Вы тут

У краіне сёлета сабралі больш за 5 мільёнаў тон збожжа


Асноўны збор збожжа завершаны, паведаміў БелТА намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнік упраўлення раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Васіль Ядлоўскі. На палях засталіся грэчка і проса, часткова зернебабовыя па дзвюх абласцях — Віцебскай і Гомельскай.


Згодна з аператыўнай інфармацыяй Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання зараз фактычна ўбрана 5,19 мільёна тон збожжа з плошчы амаль 1,97 мільёна гектараў (97,8 % ад усіх пасяўных плошчаў). Самы вялікі ўраджай аграрыі сабралі ў Мінскай вобласці — 1,31 мільёна тон. Далей у рэйтынгу размясцілася Брэстчына з вынікам 926,2 тысячы тон, на трэцім месцы — Гродзенская вобласць, дзе з палёў сабралі 864,2 тысячы тон збожжа.

Раней міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц заявіў, што хлеба ў краіне будзе дастаткова. «Будзем з белым і чорным хлебам, крупамі, малаком і мясам — усім неабходным. Засуха, якая паўплывала на ўраджай, не адаб'ецца на харчовых паліцах і кашальку нашых грамадзян», — запэўніў міністр.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: «Поле зжатага ўжо хлеба»

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.