Вы тут

Вольга Мазуронак заваявала залаты медаль у марафоне на ЧЕ ў Берліне


Дыстанцыю ў 42,1 км наша спартсменка пераадолела за 2 гадзіны 26 хвілін 22 секунды. Але ў гэтым выпадку важны не толькі час. Пасля фінішу Вольгі ўсе спартыўныя сродкі масавай інфармацыі абляцелі здымкі спартсменкі. Справа ў тым, што неўзабаве пасля старту Мазуронак адчула праблемы са здароўем, з носа ў яе пайшла кроў. Нягледзячы на гэта, дзяўчына не стала спыняцца, а працягнула пераадольваць дыстанцыю, спрабуючы самастойна падчас бегу спыніць крывацёк. Прычыну праблем, якія зведала Вольга, высветліць медыцынскі штаб зборнай, а мы разам з усім астатнім спартыўным светам захапляемся мужнасцю і гераізмам беларускі.


Адзначым, што чацвёртае і пятае месцы заваявалі таксама беларускі Марына Даманцэвіч і Анастасія Іванова адпаведна. Дэбютантка чэмпіянату Еўропы Ніна Савіна стала дванаццатай. Такая высокая шчыльнасць вынікаў дазволіла нашым бягунням заваяваць і камандны кубак у марафонскім бегу. З гэтым поспехам дзяўчат павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы выказаў асаблівую ўдзячнасць лідару каманды Вользе Мазуронак. «Твая перамога ў асабістым і камандным заліках не толькі важкі спартыўны вынік, але і яркі прыклад самаахвярнасці і мужнасці, на які павінны раўняцца будучыя чэмпіёны», — гаворыцца ў віншаванні. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што каманда з гонарам прайшла цяжкае выпрабаванне на трасе ў Берліне і заваявала камандны кубак, пацвердзіўшы сілу беларускай лёгкаатлетычнай школы. «Вамі ганарыцца краіна!» — падкрэсліў беларускі лідар. Ён таксама пажадаў спартсменкам моцнага здароўя і новых поспехаў.

Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы завершаны. Адзначым, што ён стаў найлепшым у гісторыі нашай краіны, на рахунку беларускіх спартсменаў сем медалёў, тры з іх — залатыя.

Дар'я Лабажэвіч

Загаловак у газеце: Мужнае «золата»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.