Вы тут

Адзнакі — супрацоўнікам Цэнтра перакладу Азербайджана


Беларуска-азербайджанскія літаратурныя адносіны на сённяшнім этапе развіваюцца ў многім дзякуючы памкненням вядомых літаратараў, як у Беларусі, так і ў Азербайджане. Найперш — празаіку і публіцысту, перакладчыку і літаратурнаму крытыку Камрану Назірлі. Камран Назірлі — перакладчык прозы Мікалая Чаргінца, Алеся Бадака, Анатоля Матвіенкі на азербайджанскую мову. У Беларусі шмат дзеля пашырэння прасторы азербайджанскай літаратуры робіць паэтэса і перакладчыца Таццяна Сівец. Яна з’яўляецца і аўтарам паэмы «Баку».


І ў Выдавецкага дома «Звязда» склаліся добрыя стасункі з пісьменнікамі Азербайджана. Не аднойчы ў мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства і Мінскай міжнароднай выстаўкі-кірмашу, на якой па традыцыі праходзіць сімпозіум літаратараў «Пісьменнік і час», удзельнічалі літаратары з Баку.

 Як вынік гэтых зносін — выданне кніг беларускіх аўтараў у Азербайджане і кніг азербайджанскіх пісьменнікаў у Мінску. У апошнія гады ў Баку выйшлі зборнікі паэзіі і прозы, надрукаваны пераклады твораў беларускіх аўтараў Анатоля Матвіенкі, Алеся Бадака, Таццяны Сівец, Юліі Алейчанкі, Марыі Кобец і іншых літаратараў. А ў Выдавецкім доме «Звязда» выйшлі кнігі Чынгіза Алі аглу, Севіндж Нурукызы, Лейлы Аліевай, «Анталогія сучаснай азербайджанскай паэзіі». Істотную падтрымку ў рэалізацыі гэтых выдавецкіх праектаў аказаў Цэнтр перакладу Азербайджана. Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь днямі адзначыла Падзякамі міністра інфармацыі старшыню праўлення цэнтра спадарыню Афаг Масуд, а таксама супрацоўнікаў цэнтра — Яшара Аліева, Махіру Гараеву.

Раней паэт Чынгіз Алі аглу быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны. Ён жа і згаданы ўжо Камран Назірлі з’яўляюцца членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Сяргей ШЫЧКО

Загаловак у газеце: Больш, чым падзяка

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.