Вы тут

Спечана з душой


Валянціна ГМІР, Наталля ХМАРУК, Галіна ШЭЛЕСТ, Раіса ШПУДЗЕЙКА і Валянціна ЛІЧЭЎСКАЯ (на фота) — жыхаркі суседніх вёсак Дзераўная і Гарадная. Іх аб'ядноўвае не толькі зямляцтва і суседства, але і праца, і ўменне зберагаць мясцовыя народныя звычаі і традыцыі. Па-першае, жанчыны з'яўляюцца сацыяльнымі работнікамі і працуюць у адной установе — у Столінскім цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. У кожнай з іх пад апекай па некалькі пенсіянераў старэйшага ўзросту. А па-другое, у вёсках іх ведаюць і як майстрых па выпечцы, знатных каравайніц. Вось і на нядаўнім вясковым свяце жанчыны дэманстравалі сваё мастацтва — духмяныя караваі.


Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.