Вы тут

Леаніла Кароль. Сярод восені


Леаніла Кароль (нар. у 1953 годзе) — беларуская паэтэса, журналіст. Член Беларускага саюза журналістаў. Скончыла БДУ, усё творчае жыццё працавала на малой радзіме ў Іванаўскім раёне — журналістам газеты, рэдактарам радыё, загадчыцай аддзела радыёінфармацыі. Аўтар зборніка вершаў «Вясна танцуе ліўнямі».


Вершы — Леаніла Кароль, музыка — Яўген Ксяневіч.

Куплет 1:

Сярод восені — ты, адкуль?

Дзе, з якіх увайшоў дзвярэй?

Подых восеньскага скразняку

Зноў за зябкія плечы бярэ.

Прыпеў:

У пажоўклай лістоце наш сад.

Ах, прабач, што нядобрая я.

Проста ў гэты ліхі лістапад

Я хацела сустрэць салаўя.

Куплет 2:

Толькі разам з табой не лягчэй.

Мне і позірк твой як чужы.

Ціхі голас — халодны ручэй.

Думкі-мары — нібы міражы.

Прыпеў:

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.