Вы тут

Стракатае майстэрства


Народны майстар Ніна ТЫСЕВІЧ (на фота справа) жыве ў вёсцы Аброва Івацэвіцкага раёна. Яе тканыя вырабы, вышытыя ручнікі і карціны, выбітыя дываны ведаюць не толькі на яе малой радзіме.


Ніна Мікалаеўна — удзельніца самых прэстыжных абласных і рэспубліканскіх выставак народнага мастацтва, кірмашоў, фестываляў. У маладосці яна працавала на паляводстве, больш за дваццаць гадоў даіла калгасных кароў, але ў вольны час заўсёды займалася сваёй любімай справай. Як і раней, да яе часта наведваецца суседка і найлепшая сяброўка Вольга КАЛТУНЕВІЧ. Ёй першай паказвае свае рукадзельныя творы аброўская майстрыха.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.