Вы тут

Парламентарыі з Кітая прыехалі ў Беларусь


Дзеля абмену вопытам дзейнасці ў сацыяльнай сферы парламентарыі з Кітая прыехалі ў Беларусь. Учора яны сустрэліся са сваімі беларускімі калегамі ў Палаце прадстаўнікоў.


Баляслаў ПІРШТУК, намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, адзначыў: «Мы, безумоўна, пільна сочым за сітуацыяй, якая адбываецца ў Кітаі. Нас вельмі радуюць і здзіўляюць перш за ўсё тэмпы росту эканомікі вашай краіны». Дэпутат расказаў, што азнаёмлены з той амбіцыйнай задачай, якая стаіць перад кітайскім народам у найбліжэйшай перспектыве. Пры гэтым ён заўважыў, што відаць, як растуць не толькі «лічбы» (тавараабарот і іншае), але і ўзровень дабрабыту людзей, і дадаў, што прыкладна такія ж задачы стаяць і перад нашай краінай. Узаемнае вывучэнне вопыту дапаможа прасоўваць агульныя інтарэсы.

Кітайскую дэлегацыю падчас візіту чакае насычаная праграма, беларускі бок таксама цікавяць кітайскія напрацоўкі ў сацыяльным сектары. ЖЭНЬ Сяньлян, намеснік старшыні Камітэта па сацыяльным будаўніцтве Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Кітая, расказаў, што камітэт займаецца пытаннямі працаўладкавання і сацыяльнага забеспячэння насельніцтва, а таксама абаронай правоў і інтарэсаў спецыяльных груп. Жэнь Сяньлян акцэнтаваў, што ёсць моманты, у якіх кітайскаму боку было б цікава павучыцца ў беларускага, — гэта экалогія і сацыяльнае будаўніцтва.

Дарэчы, Кітай самы вялікі эканамічны партнёр Беларусі ў Азіі. За студзень — жнівень гэтага года тавараабарот паміж краінамі склаў амаль 2,3 мільярда долараў. Гэта 122 % да адпаведнага перыяду 2017-га, прычым амаль сінхронна падраслі і экспарт, і імпарт.

Надзея АНІСОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як у калоніі жывуць мамы з дзецьмі

Як у калоніі жывуць мамы з дзецьмі

Як гэта — бачыцца з дзецьмі па раскладзе.

Культура

Акцёр Віктар Манаеў: Жыццё само па сабе з'яўляецца камедыяй

Акцёр Віктар Манаеў: Жыццё само па сабе з'яўляецца камедыяй

Размова пра сучаснае стаўленне да культуры, гастролі Купалаўскага тэатра ў савецкія часы і здымкі ў фільме «Ідзі і глядзі».

Грамадства

Зваршчык з Мсціслава стварае ўнікальныя жалезныя скульптуры

Зваршчык з Мсціслава стварае ўнікальныя жалезныя скульптуры

Аляксандра Папова ў Мсціславе ведаюць усе.