Вы тут

Звыш 100 000 чалавек...


Мастацкія сведчанні аб гуманістычнай катастрофе чалавецтва


Выстаўка «Памяці Мінскага гета» прысвечаная 75-годдзю ліквідацыі Мінскага гета ў перыяд Другой сусветнай вайны. Творы з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь даюць магчымасць не толькі звярнуцца да тых далёкіх падзей, але і адчуць іх праз асабістыя трагедыі некаторых мастакоў.

Напрыклад, мастак Абрам Бразер прадставіў сваю выстаўку ў Мінску ў чэрвені 41-га. Творы з той выстаўкі былі знішчаныя, а іх аўтар з сям’ёю быў расстраляны ў Мінскім гета. Захаваліся толькі асобныя работы майстра… Таксама вайна перарвала жыццё мастака Ісака Мільчына — ён загінуў разам з жонкай і дачкой у Мінскім гета. Мастак Марк Жытніцкі быў рэпрэсаваны і вайну перажыў у зняволенні, але пасля вызвалення даведаўся, што яго жонка, маці і сваякі загінулі ў гета, а дачушку ўдачарыла сям’я Пятра Глебкі. Большую частку творчасці Марк Жытніцкі прысвяціў тэме трагедыі яўрэйскага народа ў гады вайны. Пасля вызвалення Беларусі вярнуўся з Масквы ў Мінск Лазар Ран і даведаўся аб гібелі сваёй сям’і ў гета. Тэма Мінскага гета з таго часу стала асноўнай у яго творчасці.

Са жніўня 1941 па кастрычнік 1943 г. у беларускай сталіцы фашысты знішчылі больш за 100 000 чалавек — дзяцей, жанчын, мужчын. Сярод іх былі не толькі мінчане і жыхары з навакольных вёсак, але і дэпартаваныя грамадзяне з краін Усходняй Еўропы — Германіі, Аўстрыі, Чэхіі. Трагічныя старонкі гісторыі знайшлі сваё адлюстраванне ў беларускім выяўленчым мастацтве розных гадоў. Пра гэта таксама сведчыць выстаўка «Памяці Мінскага гета» ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

 Марыя АСІПЕНКА

 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.