Вы тут

Паслом Беларусі ў Расіі назначаны Уладзімір Сямашка


Аляксандр Лукашэнка вырашыў, хто будзе прадстаўляць інтарэсы Беларусі за мяжой.


Адным з найбольш чаканых было рашэнне па вакансіі ў Расіі. Уладзімір Сямашка быў назначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі і па сумяшчальніцтве Паўнамоцным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Эканамічным савеце СНД і пры АДКБ, спецыяльным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь па пытаннях інтэграцыйнага супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы, ЕАЭС, СНД, АДКБ.

На сустрэчы з журналістамі Уладзімір Сямашка адзначыў, што Расія застаецца асноўным эканамічным партнёрам Беларусі. “У нас ні з адной краінай такога тавараабароту няма, як з Расіяй. У гэтым годзе, магчыма, будзе каля 35 мільярдаў долараў, — падзяліўся прагнозам дыпламат. — Тэмп росту тавараабароту паміж дзвюма краінамі сёлета ацэньваецца ў 16 %, але расце больш не экспарт, а імпарт. Гэта ў тым ліку звязана з цаной на нафту, праблемамі пастаўкі прадукцыі харчавання і гэтак далей”. Адмоўнае сальда з Расіяй і, як вынік, — знешняга гандлю ў цэлым — гэта галоўная эканамічная праблема, па меркаванні Уладзіміра Семашкі. 


Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Індыя і па сумяшчальніцтве ў Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспубліцы Шры-Ланка назначаны Андрэй Ржавускі. Ён адзначыў, што ў нас шмат магчымасцяў узаемадзейнічаць з Індыяй. “Наша прадукцыя там дастаткова запатрабаваная. Падчас назначэння Прэзідэнт у чарговы раз сказаў, што, маючы такія магчымасці для гэтай краіны, мы павінны пастарацца больш задзейнічаць наш патэнцыял і прапанаваць больш таго, што мы зараз туды пастаўляем”. У двухбаковых гандлёвых адносінах з Індыяй ідзе рост тавараабароту і экспарту. Дарэчы, зараз БЕЛАЗ удзельнічае ў тэндарах, якія праводзяцца ў Індыі. Андрэй Ржавускі разлічвае, што частку з іх мы выйграем.


Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы назначыў Аляксандра Панамарова Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Венгрыі і па сумяшчальніцтву ў Босніі і Герцагавіне.


Беларускую дыпмісію ў Сірыі ўзначаліць Юрый Слука. Ён таксама па сумяшчальніцтве будзе паслом Беларусі ў Іарданіі і Ліване.


Аляксандр Лукашэнка прапанаваў яшчэ раз паглядзець на паўнамоцтвы нашага пасла ў Расіі, каб ён мог больш эфектыўна вырашаць двухбаковыя пытанні. “Ён павінен валодаць надзвычайнымі паўнамоцтвамі, у яго павінен быць прамы доступ да Прэзідэнта ў любы час па тых пытаннях, якія датычаць нашых адносін з Расійскай Федэрацыяй”, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Уладзімір Сямашка плануе ў бліжэйшы час падвесці вынікі і ўнесці пэўныя прапановы, што трэба для таго, каб у поўным аб'ёме выконваць абавязкі.

Што тычыцца Сірыі, кіраўнік дзяржавы выказаў меркаванне, што рэальныя падзеі ў гэтай краіне часам перабольшваюць: "Я атрымліваю інфармацыю не толькі з СМІ. Думаю, што там можна працаваць, і ўмовы там для пасла не горш, чым у іншых краінах".

Аляксандр Лукашэнка асабліва падкрэсліў добрыя адносіны з сірыйскім Прэзідэнтам Башарам Асадам, з краінай у цэлым.

Звяртаючыся да новага пасла Індыі, Аляксандр Лукашэнка адзначыў: “Адпачываць не прыйдзецца: краіна такая, што нам трэба наладжваць з ёй больш цесныя адносіны. На ўзроўні высокім палітычныя кантакты ў нас добрыя, але гандлёва-эканамічны ўзровень супрацоўніцтва абсалютна не адпавядае нашым жаданням”. Прэзідэнт заўважыў, што шмат ідзе абмеркаванняў, а трэба больш актыўна рухацца.

У выніку Прэзідэнт падкрэсліў, што ўсе назначэнні паслоў вельмі важныя: тут ёсць і глабальныя інтарэсы, і магчымасці.

Надзея АНІСОВІЧ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Піць — хваробу лячыць...

Эканоміка

Ці паўплываюць буйныя спартыўныя спаборніцтвы на кошт арэнды жылля ў Мінску

Ці паўплываюць буйныя спартыўныя спаборніцтвы на кошт арэнды жылля ў Мінску

Рынак нерухомасці заўсёды нестабільны перад значнымі мерапрыемствамі, якія прыцягваюць турыстаў.

Спорт

Якаў Зянько: На лёдзе даю  волю эмоцыям

Якаў Зянько: На лёдзе даю волю эмоцыям

Ён — адзін з нямногіх прадстаўнікоў беларускага фігурнага катання на міжнароднай арэне.