Вы тут

Карзіны ад Аліны


Як і раней, на Стаўбцоўшчыне плятуць адметныя, надзіва зручныя і практычныя кошыкі з сасновай дранкі. Адзін з такіх майстроў, можна сказаць, самабытнага пляцення Аліна Халявінская ўжо каля пятнаццаці гадоў працягвае прыгожую карзіна-кашовую традыцыю. У вольны час, па вечарах альбо ў выхадныя Алініны рукі не ведаюць адпачынку: загадзя нарыхтаваную смалістую шчапу яны лоўка сплятаюць у сапраўдны мастацкі твор. Увесь зімовы час майстрыха будзе «варажыць» над вялікімі і малымі, квадратнымі і прамавугольнымі, на вядро, а то і на два — памер і аб'ём па жаданні заказчыка — кошыкамі, бо замоў на іх выраб у Аліны Антонаўны сапраўды на ўсю зіму хопіць.


Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.