Вы тут

Саюзу пісьменнікаў Расіі — 60


Віншаванне на адрас старшыні праўлення Саюза пісьменнікаў Расіі Мікалая Іванова з нагоды 60-гадовага юбілею гэтай пісьменніцкай арганізацыі накіраваў Саюз пісьменнікаў Беларусі.


«Руская літаратура невыпадкова лічыцца адной з найвялікшых у свеце, — гаворыцца ў віншавальных радках. — Глыбока самабытная, яна ніколі не была нацыянальна абмежаванай. Найлепшыя рускія пісьменнікі адкрывалі для сябе найбагацейшы гістарычны вопыт іншых народаў і ў сваіх творах прадстаўлялі агульначалавечыя каштоўнасці. Прыемна ўсведамляць, што традыцыі рускай класічнай літаратуры актыўна працягваюць пісьменнікі Вашага Саюза. Слова пісьменніка важкае і мае вялікую значнасць».

— Для нас, пісьменнікаў Беларусі, вельмі важна адчуваць духоўнае адзінства з нашымі расійскімі калегамі-аднадумцамі, — падкрэсліў старшыня СПБ Мікалай Чаргінец. — Нас яднае агульная мэта — выхоўваць чалавека, які любіць чытаць, умее мысліць.

Беларускія літаратары жадаюць Саюзу пісьменнікаў Расіі квітнець, а сябрам-пісьменнікам — творчага запалу і жыццёвых поспехаў.

Марыя ЛІПЕНЬ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.