Вы тут

Дэпутаты прынялі ў першым чытанні праект бюджэту Беларусі на 2019 год


Праект бюджэту на 2019 год у першым чытанні разгледзелі ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Ён складзе 23,7 млрд рублёў, пры расходнай частцы — 22 млрд. Акрамя таго, пастаўлена задача забяспечыць сярэдні заробак у бюджэтнай сферы да канца 2019 года ў суадносінах 80 % да сярэдняга па краіне.


Сцэнарый бюджэту на будучы год, па словах першага намесніка міністра фінансаў Юрыя Селівёрстава, наступны: тэмп росту ВУП 102,1 %, інфляцыя 5,3 %, цана нафты, закладзеная ў бюджэт, — 60 долараў за барэль.

Паводле слоў старшыні Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Людмілы Дабрынінай, бюджэт 2019 года мае свае асаблівасці. “Мы заўсёды падкрэсліваем, што бюджэт захоўвае сваю сацыяльную накіраванасць, — сказала  яна. У прыватнасці, прадугледжваецца рост заработнай платы ў бюджэтнай сферы.  Калі расходы прагназуюцца з ростам 105 %, то фінансаванне сацыяльнай сферы з ростам 18%, удакладніла Людміла Дабрыніна. Ужо ў бягучым годзе вядзецца паслядоўная праца на павелічэнні заробку. Яна будзе працягвацца і ў 2019 годзе.

Таксама будзе працягвацца падтрымка шматдзетных сем’яў, грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. На адукацыю ў будучым годзе будзе выдзелена на  14,7 % больш грошай, чым у гэтым, на ахову здароўя — на 12,6%. У цэлым, з бюджэта на гэтыя мэты прадугледжваецца суадносна 6,4 і 5,4 млрд. рублёў.

“Што датычыцца пенсій, то пастаўлена задача на 2019 год выйсці на суадносіны 40%. Для гэтага сярэднегадавы тэмп росту пенсіі складзе болей 114%. Суадносна, будзе пераразлік пенсій, якія ўвязаны з бюджэтам пражытачнага мінімума, — гэта штоквартальны пераразлік. Таксама прадугледжаны рост пасобій па доглядзе за дзецьмі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей", — праінфармавала міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Ірына Касцевіч.

Змяняюцца падыходы да фінансавання і падтрымкі рэальнага сектару эканомікі. Як паведаміла Людміла Дабрыніна, на 10% скарочана ў бюджэце менавіна гэтая падтрымка. Высвабаджаныя сродкі накіроўваюцца на фінансаванне сацыяльнай сферы. “Сёння акцэнт ставіцца на павышэнне эфектыўнасці працы дзяржсектара. Шмат зроблена ў мінулыя годы па мадэрнізацыі канкрэтных галін, і сёння ўжо ёсць аддача, таму што падтрымка экспарту, набыццё сучаснай тэхнікі, абсталявання будзе адлюстроўвацца ў бюджэце 2019 года”, — адзначыла старшыня камісіі.

Прыярытэтам таксама з’яўляецца пагашэнне ўнутранага і знешняга доўга, які фарміруе імідж краіны на сусветнай арэне. На гэта выдаткоўваецца 5,7 млрд рублёў, і часткова пойдзе прафіцыт бюджэту. На пагашэнне даўгоў плануецца напраўляць увозныя мытныя пошліны на нафтапрадукты. На канец 2019 года дзярждоўг складзе 55,1 млрд.рублёў ( або 41,6 % да ВУП пры парозе у 45%).

На субсідзіраванне камуналкі накіроўваецца 541 млн рублёў, з улікам павышэння тарыфаў на 5 долараў для насельніцтва ў эквіваленце. На развіццё сельскай гаспадаркі плануецца 863,3 млн рублёў. Наша агульная задача — той узровень інфляцыі, на якім часткова будаваўся бюджэт 2019 года, каб ён захаваўся, каб была 10% стаўка рэфінансавання і 102,1 % унутраны валавы прадукт, — дадала дэпутат Дабрыніна.

Усе зверхпланавыя даходы бюджэта пры працы эканомікі па мэтавым сцэнарыі будуць акумуляваныя ў рэзервным фондзе кіраўніка дзяржавы. Сродкі дадзенага фонду накіроўваюцца на найбольш значныя сацыяльныя праекты рашэннем Прэзідэнта.

Дэпутаты звярнулі ўвагу на сітуацыю з падатковым манёўрам Расіі. У даходы бюджэту кампенсацыя Расіі не прадугледжана. Бюджэт сфарміраваны па даходах, як і ў мінулыя гады. Сцэнарый сёння базавы і адаптаваны пад развіццё эканомікі краіны.

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.