Вы тут

Падборка лепшых фотарэпартажаў з палос «Звязды» за 2018 год


У рэдакцыі газеты «Звязда» працуе пяць фотакарэспандэнтаў. Заўважце, не фатографаў (як гэта нярэдка кажуць у іншых выданнях), а фотакарэспандэнтаў. Асабіста я за тое, каб менавіта так называць маіх калег па аб'ектыве. Як жа па-іншаму, калі кожны — не толькі прафесійна валодае фотакамерай, але і шукае, прапануе ў друк актуальную інфармацыю. Прычым робіць гэта аператыўна, дакладна, вобразна. Карацей кажучы, як таго патрабуюць традыцыі найстарэйшай беларускай газеты. 


Фотапяцёрка стварылася ў «Звяздзе» нядаўна. Памятаю часы (а ў рэдакцыі я працую амаль сорак восем гадоў), калі для патрэб штодзённага выдання хапала двух фотамайстроў. Але ж калі гэта было?! Тады чорна-белыя фотастужкі з далёкіх раёнаў Беларусі ў рэдакцыю везлі шмат гадзін, яшчэ не адна гадзіна патрэбна была, каб праявіць плёнку, надрукаваць і высушыць папяровыя здымкі... Аператыўнай фотаінфармацыі фактычна не існавала (за выключэннем адлюстравання звышважных падзей «дзяржаўных і міжнародных маштабаў»). Сучасныя тэхналогіі дазваляюць сёння перадаць гатовыя фотарэпартажы з самага далёкага месца адразу на сайт газеты або амаль што ў цэх друкарні. Але ж і ў лічбавую эпоху фатаграфіі на першым месцы застаюцца ранейшыя патрабаванні «здымаць фотаапаратам, бачыць сэрцам». 

Звяздоўская фотапяцёрка прадстаўляе на гэтым газетным развароце некаторыя фотаздымкі са свайго архіва 2018 года — спыненыя імгненні значных падзей і самых звычайных побытавых сітуацый. Гэтыя фота — нібы рознакаляровыя кавалачкі мазаічнай карціны, расказу пра наш час. 

Яўген ПЯСЕЦКІ


Г. Занкавіч. Курсанты акадэміі МУС у час прысягі на плошчы Дзяржаўнага Сцяга


Г. Занкавіч. Дзень Перамогі — дзень памяці


А. Кляшчук. Беларускі памер! (на святкаванні 70-годдзя БелАЗа ў Жодзіне).


А. Кляшчук. Святкаванне Дня святога Роха (вёска Кавальцы Дзяржынскага раёна)


Я. Пясецкі. Карані і крона (фальварак Ракуцёўшчына, дзе штогод ладзяць свята паэзіі, прысвечанае Максіму Багдановічу)


А. Кляшчук. Пленэр ганчароў (вёска Гарадная Столінскага раёна)


Т. Ткачова. Вера Перапеча з Валожына — калекцыянер адзення мінулых часоў


Г. Занкавіч. Разам весела бегчы (на маршруце Мінскага паўмарафону). 

 


Я. Пясецкі. Гуляйма! (у пасёлку Акцябрскі на Х Міжнародным фестывалі фальклору «Берагіня»)


А. Сазонаў. Стыхія агню і металу (на свяце кавальскага майстэрства).

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.