Вы тут

Вяртанне «Нацюрморта»


Урачыстая цырымонія перадачы ў дар жывапіснага твора Міхаіла Кікоіна «Нацюрморт» ад Пасольства Рэспублікі Беларусь у Швейцарыі прайшла ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. Гэта першы твор нашага земляка ў зборах музея.


— Тое, што ў нас з’явіўся «Нацюрморт» Міхаіла Кікоіна, вельмі важна і своечасова, — падкрэсліў генеральны дырэктар мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў. — Гэта чарговы крок на шляху фарміравання музеем паўнавартаснай калекцыі работ мастакоў Парыжскай школы. Пасля вывучэння спецыялістамі палатно будзе дэманстравацца наведвальнікам.

Пачатковыя ўрокі малявання Міхіл Кікоін атрымаў у прыватнай мастацкай школе Якава Кругера ў Мінску. Там і пасябраваў з Хаімам Суціным, разам з якім пазней асталяваўся ў парыжскім «Вуллі» — багемным прыстанку геніяў, якія змянілі мастацтва ХХ стагоддзя.

Сёння жывапісныя палотны і графіка Міхаіла Кікоіна знаходзяцца ў прыватных і музейных зборах Францыі, ЗША, Японіі, Ізраіля, Расіі. У Беларусі яго творчасць прадстаўлена вельмі мала. Тут знаходзяцца ўсяго пяць работ. Усе яны ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыкакультурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.

Вікторыя АСКЕРА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.