Вы тут

Бусел прыносіць новыя творы


Беларускі гумар заўсёды славіўся мудрасцю і дабрынёй. Працягваючы традыцыі класікаў, сучасныя беларускія пісьменнікі часта напаўняюць свае творы добразычлівай іроніяй.


Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі запрашае да ўдзелу ў рэспубліканскім гумарыстычным конкурсе «Папяровы бусел», які праводзіцца з 1 студзеня па 15 сакавіка на дзвюх мовах — рускай і беларускай. Два аўтары, якія зоймуць першыя месцы ў намінацыях «Малая проза» (да 10 000 знакаў) і «Паэзія», з’яўляюцца пераможцамі конкурсу, узнагароджваюцца памятнымі статуэткамі і граматамі, запрашаюцца ў якасці ганаровых гасцей на беларуска-ўкраінскую гумарыну «Смех заваёўвае сусвет» і маюць права бясплатнай публікацыі ў другім нумары альманаха «Берасцейская скарбніца».

Творчыя работы дасылаюцца на паштовы адрас Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ у друкаваным выглядзе на адрас: 224013, г. Брэст, пр-т Машэрава, д. 75/1, к. 605.

У лісце трэба ўказаць кароткую біяграфію, намінацыю, дату стварэння твора, кантактныя звесткі.

Таццяна ДЗЕМІДОВІЧ, старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.