Вы тут

А вы ведалі, што?..


Некаторыя жанчыны (і толькі жанчыны) нараджаюцца з чатырма рознымі тыпамі колбачкападобных глядзельных клетак у вачах і здольныя адрозніваць каля ста мільёнаў розных колераў. У мужчын такога суперзроку не сустракаецца ніколі. Вочы звычайных людзей маюць тры тыпы колбачкападобных глядзельных клетак і могуць успрымаць толькі адзін мільён колераў.


У свеце налічваецца больш за 50 тысяч ядомых раслін. Аднак 60 % спажываных намі калорый расліннага паходжання даюць усяго тры культуры — рыс, кукуруза і пшаніца.


У Ісландыі асуджаных прыходзіцца ўносіць у ліст чакання, каб яны змаглі адседзець належны тэрмін, таму што камер у турмах на ўсіх не хапае. Многім тым, хто трапіў у гэты спіс, турэмнае зняволенне ў рэшце рэшт замяняюць штрафамі або грамадскімі работамі.


Прафесар універсітэта Канзаса Марк Хаўб сеў на дыету, якая складалася выключна са снэкаў (шакаладак, чыпсаў, печыва, вафляў, глазураваных шматкоў і таму падобных шкоднасцяў). Яго мэтай было даказаць, што для пахудзення значна важней лічыць калорыі, чым сачыць за харчовай каштоўнасцю прадуктаў. Ён страціў 12 кілаграмаў усяго за два месяцы.


Дзіўная жудасная музыка з фільмаў жахаў выконваецца, па большай частцы, на адным унікальным інструменце, які носіць назву ватэрфон (перакладаецца як «голас вады»).


Для таго каб палегчыць напружанне зроку, спецыялісты раяць прытрымлівацца правіла 20—20—20. Праз кожныя 20 хвілін працы за камп'ютарам трэба рабіць мінімум 20-секундны перапынак. Падчас гэтага перапынку трэба паглядзець на які-небудзь аб'ект, які знаходзіцца на адлегласці ў 20 футаў (каля 6 метраў).

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Беларусь і Расія зблізілі пазіцыі па праграме рэалізацыі дагавора аб Саюзнай дзяржаве

Беларусь і Расія зблізілі пазіцыі па праграме рэалізацыі дагавора аб Саюзнай дзяржаве

Аб гэтым заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы са старшынёй Савета Федэрацыі Валянцінай Мацвіенка.

Грамадства

Як Брэст рыхтуецца да святкавання свайго 1000-годдзя

Як Брэст рыхтуецца да святкавання свайго 1000-годдзя

Афіцыйныя святкаванні і асноўныя мерапрыемствы гарадскога Міленіума пройдуць 6—8 верасня.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра ляльку з секс-шопа, галубоў на ігрушы і дзяўчынку, якая схавала пашпарты.