Вы тут

Белакрылая мара


Святар з Чачэрска, настаяцель храма Праабражэння Гасподняга протаіерэй Георгій Шмідаў ужо дзясятак гадоў разводзіць паштовых галубоў. Праз сваё хобі прывучае дзяцей — а іх у святара дзевяць! — да беражлівага стаўлення да прыроды. Колькі іх — белакрылых птушак — у адмыслова пабудаванай галубятні, айцец Георгій дакладна не ведае. Яго гадаванцы ўпрыгожваюць сваім палётам выпускныя званкі ў гарадской гімназіі, дзе вучацца ягоныя сыны і дочкі.


— З дзяцінства любіў займацца гэтымі птушкамі, але сваю мару — мець вялікую сям'ю пародзістых галубоў — ажыццявіў толькі ў сталым узросце, — кажа Георгій Міхайлавіч. — Спадзяюся, што і сын Арыстарх (на фота), і іншыя сыны падтрымаюць і працягнуць маё крылатае захапленне.

Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.