Вы тут

Конкурс імя Калесніка: раз на два гады


З 1 лютага стартуе конкурс на саісканне абласной літаратурнай прэміі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта імя У. А. Калесніка. Гэтае творчае спаборніцтва спрыяе стварэнню пісьменнікамі Брэстчыны высокамастацкіх твораў, выяўленню знакавых імёнаў у сферы прыгожага пісьменства, павышэнню статусу творцы ў грамадстве, умацаванню станоўчага іміджу вобласці. Конкурс праводзіцца адзін раз у два гады па трох намінацыях: «Проза» (у тым ліку «Драматургія» і «Публіцыстыка»), «Паэзія», «Дзіцячая літаратура».


Матэрыялы на вылучэнне твораў на саісканне прэміі прадастаўляюцца аўтарамі не пазней за 1 мая на адрас Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі: пр-т Машэрава, 75/1, каб. 605. Неабходна падаць кароткія біяграфічныя звесткі пра аўтара, тры экзэмпляры літаратурнага твора, выдадзенага ў 2017—2018 гадах, а таксама артыкулы, рэцэнзіі і водгукі ў прэсе, прысвечаныя конкурснай рабоце.

Таццяна ДЗЕМІДОВІЧ, старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.