Вы тут

Беларускі дзяржаўны цырк адсвяткаваў юбілей


Учора свой юбілей адсвяткаваў Беларускі дзяржаўны цырк. Яму споўнілася 60 гадоў. За гэты час стварыліся ўласныя цыркавыя дынастыі, былі пастаўлены арыгінальныя аўтарскія нумары, прыдуманы рэдкія трукі. Менавіта цырк вучыць нас, што жыццё любіць смелых, бо пад купалам прагульваюцца толькі тыя, у каго хапіла смеласці адарвацца ад зямлі... Гледзячы на выступленні сучасных артыстаў, разумееш, колькі за гэтай прыгажосцю было трэніровак; здараліся, магчыма, і балючыя траўмы. Але, калі жывая мара, яна дапамагае ўставаць пасля падзенняў і зноў, у святле сафітаў, бляску касцюмаў, выходзіць на арэну.


На пачатку сваёй гісторыі беларускі цырк існаваў у выглядзе шапіто. Артысты выступалі ў вялізнай палатцы, куды збіраліся шматлікія гледачы, якія хацелі ўбачыць памежныя магчымасці чалавечага цела, палюбавацца на дрэсіраваных звяроў. Пазней з'явілася ідэя займець свой уласны будынак. Аднак гэтаму намеру не наканавана было спраўдзіцца адразу — пачалася Другая сусветная вайна. Падчас адной з бамбёжак снарад трапіў у будынак цырка. Артысты, каб уратаваць, марскіх ільвоў, вымушаны былі выпусціць іх у раку Свіслач, што цякла побач...

Аднак неўзабаве надышло мірнае жыццё, разам з ім вярнуўся і цырк. Інспектар манежа, вядучы праграмы з асаблівым пафасам аб'яўляў усе нумары. У той час у цырку сярод іншых выступалі і казахскія акрабаты.

Варта адзначыць, што савецкія цыркавыя артысты агулам былі надзвычай папулярнымі ва ўсім свеце. А савецкая цыркавая школа была адной з самых моцных — канатаходцы, жанглёры, акрабаты, клоўны — усе яны атрымлівалі найвышэйшыя ўзнагароды на міжнародных цыркавых конкурсах і фестывалях.

У 1959 годзе нарэшце было скончана ўзвядзенне стацыянарнага будынка Беларускага дзяржаўнага цырка ў Мінску, і ён гасцінна адчыніў свае дзверы. З'явіўся свой «цудоўны дом». Дом, у якім цягам многіх гадоў будзе гарэць святло, будуць чуваць воклічы захаплення, крыкі «брава» і бясконцыя апладысменты. Вядома, у «цудоўны дом» будуць спяшацца артысты з усяго свету, каб здзівіць беларускага гледача сваім мастацтвам.

З тых часоў у беларускім цырку адбывалася шмат розных галавакружных прэм'ер. Адна з іх была прадстаўлена гледачу і сёлета, спецыяльна да юбілею. «Паветраныя гімнасткі на трапецыі» Настасся Дончанка і Настасся Пуцята пад купалам цырка былі нібы адно цэлае. Іх гібкасці, лёгкасці, грацыёзнасці можна толькі здзіўляцца і, вядома ж, захапляцца гэтым.

«Цудоўны дом» — менавіта так называецца, юбілейная праграма цырка ў Мінску. У ёй усё як раней — і марскія львы, і акрабаты з Казахстана, і айчынныя гімнасты, ад нумароў якіх захоплівае дух. Паглядзеўшы гэтую праграму, можна крыху паглыбіцца і ў саму гісторыю відовішчнай установы.

Спецыяльна да 60-годдзя цырка народны артыст Беларусі Мікалай Скорыкаў і Ніна Жукоўская прэзентавалі новую песню, якая так і называецца — «Цырк»!

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ

Загаловак у газеце: Прагулкі пад купалам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.