Вы тут

На мове сэрца


Літаратурныя выданні: з агнём думак і перажыванняў


Найстарэйшы айчынны часопіс «Полымя», як раней, так і цяпер, з’яўляецца флагманам перыядычных літаратурных выданняў, зазначылі ўдзельнікі рэдакцыйнай калегіі часопіса на пасяджэнні па выніках 2018 года. Часопіс захоўвае традыцыю, закладзеную яго першым рэдактарам Платонам Галавачом і яго паслядоўнікамі Петрусём Броўкам, Максімам Танкам, Міколам Мятліцкім і іншымі, — адлюстроўваць сучасны літаратурны працэс. Творы, што друкуюцца на старонках выдання, разнапланавыя. У кожным нумары ёсць тое, што задаволіць любую ўзроставую катэгорыю: ад сталага чытача да моладзевай аўдыторыі. На працягу года на старонках часопіса былі надрукаваныя творы 33 паэтаў і 29 празаікаў.

Падчас гутаркі неаднаразова быў падкрэслены асаблівы прафесіяналізм складу рэдакцыі выдання: супрацоўнікі заўжды шукаюць новыя формы работы з чытачом, адлюстроўваюць у друку новыя з’явы на літаратурнай прасторы нашай краіны. Так, адзін з нумароў за 2018 год цалкам быў прысвечаны сеціратуры: пабачылі свет творы, змешчаныя ў інтэрнэце, усебакова разглядалася гэта з’ява. Іншыя два нумары ўзялі ў фокус увагі творчасць Гомеля і Віцебска.

Члены рэдкалегіі ўхвалілі высокі ўзровень прафесіяналізму, з якім рэгулярна рыхтуюцца навуковыя публікацыі, а таксама рубрыка «Галасы свету». На працягу года беларускаму чытачу адкрывалі шэраг аўтараў сусветнага маштабу. Знаёмячыся на роднай мове з творамі Тадэвуша Даленгі-Мастоўскага, Іржы Марэка, Ніколаза Бараташвілі, Лулы Куні, Алены Тулушавай, аматары высокай літаратуры мелі мажлівасць пераканацца: сапраўдныя пісьменнікі размаўляюць на мове сэрца, таму паміж літаратурамі няма межаў: тое, што ідзе ад шчырых пачуццяў, зразумелае і блізкае кожнаму... Хай жа і надалей гарыць «Полымя» і грэе агнём высокадухоўных думак і перажыванняў сваіх чытачоў!

Яна БУДОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.