Вы тут

У юных аўтараў — уласны почырк


Раённы конкурс юных чытальнікаў «Сэрцам роднага слова краніся» адбыўся напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ў сталічнай гімназіі № 174. Два дні працягвалася сапраўднае свята, накіраванае на папулярызацыю роднай мовы, выхаванне ў школьнікаў цікавасці да твораў айчынных пісьменнікаў.


Падчас творчага спаборніцтва вучні чыталі вершы класікаў і сучасных аўтараў. Тэматыка самая разнастайная. Членаў журы ўразілі акцёрскае майстэрства выканаўцаў, выразнасць маўлення і кампазіцыйная цэласнасць выступлення. Усе чытальнікі, якія занялі прызавыя месцы, узнагароджаны дыпломамі ўпраўлення па адукацыі адміністрацыі Маскоўскага раёна.

Сёлета слухачоў і журы прыемна здзівілі вучні, якія прадставілі вершы ўласнага сачынення. У юных аўтараў адчуваецца ўласны почырк, сваё стаўленне да жыцця. Многія прысвячалі вершаваныя радкі малой радзіме, вядомым асобам, ветэранам вайны. Пераможцамі ў намінацыі «Уласныя вершы» сталі Яна Каляціна (СШ № 3), Андрэй Півавараў (гімназія № 174) і Юлія Цецерукова (СШ № 215). А майстар-клас паэта Анатоля Зэкава натхніў юных аўтараў на новыя ідэі, на стварэнне новых вершаў.

Ганна КАЗЛОВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.