Вы тут

Беларускі код


Калекцыю Нацыянальнага мастацкага музея папоўнілі краявіды Каўказа, створаныя нашым земляком


Жывапісец з Гродна, які шмат гадоў жыве на Каўказе, Аляксандр Рубец перадаў у дар свае творы Нацыянальнаму мастацкаму музею Беларусі.

Аляксандр Рубец — ганаровы сябар Расійскай акадэміі мастацтваў, віцэ-прэзідэнт Творчага саюза мастакоў Расіі па Паўднёвай федэральнай акрузе, кіраўнік Стаўрапольскага рэгіянальнага аддзялення Творчага саюза мастакоў Расіі. Летась у карціннай галерэі Слуцка праходзіла невялікая персанальная выстаўка творцы, якая выклікала цікавасць у землякоў. На адкрыцці экспазіцыі прысутнічалі прадстаўнікі Нацыянальнага мастацкага музея, і гаворка зайшла пра перадачу Нацыянальнаму мастацкаму некалькіх твораў. Дарэчы, работы былі выбраныя менавіта з тых, што экспанаваліся ў Слуцку.

— Безумоўна, я з задавальненнем зрабіў такі падарунак, — падкрэсліў мастак. — Калісьці я вучыўся ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве ў Мінску і ўвесь час па выхадных бываў у музеі. Таму цяпер падарыць яму свае работы для мяне вельмі ганарова. Я шмат гадоў пражыў у расійскім Пяцігорску, але мяне ўсе лічаць беларусам. Таму што ўва мне закладзены беларускі код, які заўсёды адлюстроўваецца ў работах.

Між тым ёсць дамова аб правядзенні ў наступным годзе ў Нацыянальным мастацкім музеі двух творчых праектаў: выстаўкі мастакоў — сяброў Расійскай акадэміі мастацтваў і экспазіцыі твораў народнай творчасці і прафесійных майстроў з усіх каўказскіх рэспублік. Аляксандр Рубец будзе выступаць у ролі культурнага дыпламата.

Вікторыя АСКЕРА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.