Вы тут

На Гульнях-2020 будуць працаваць робаты-памочнікі


Арганізацыйны камітэт Алімпійскіх гульняў 2020 года абвясціў аб запуску праекта Robot Tokyo 2020 — відавочнага прыкладу рэалізацыі інавацыйнага падыходу пры правядзенні мультыспартыўнага форуму.


Праект, распрацаваны Toyota Motor Corporatіon, дазволіць усім гледачам з вялікім камфортам назіраць за Гульнямі. На Алімпійскім стадыёне робаты будуць дапамагаць балельшчыкам у інвалідных крэслах, дастаўляць ежу і іншыя тавары гледачам на трыбунах, дапамагаць наведвальнікам шукаць сваё месца і даваць інфармацыю аб падзеях.

Іншыя робаты будуць выконваць шэраг дадатковых абавязкаў падчас Гульняў, падрабязнасці якіх абвесцяць пазней. У цэлым гэтая тэхналогія дапаможа правесці больш бяспечныя і камфортныя Гульні, і, хоць робаты падчас Алімпіяды будуць прадстаўлены толькі ў пэўных ролях, чакаецца, што праект прадэманструе іх патэнцыял для больш шырокага прымянення ў паўсядзённым жыцці.

Кіраўнік робататэхнічных праектаў Токіа-2020 Хірыхіса Хірукава адзначыў: «Гульні-2020 — унікальная магчымасць прадэманстраваць японскія тэхналогіі. Гэты праект прысвечаны дэманстрацыі не толькі робатаў, але і іх практычнага прымянення ў рэальным жыцці. Так што ў Токіа будуць прадстаўлены не толькі іх «спартыўныя» віды, але і некалькі іншых класных робатаў».

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як праходзіў ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812»

Як праходзіў ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812»

Трэці раз ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812» на два дні перанёс пасёлак больш чым на два стагоддзі назад. 

Грамадства

Ці заўсёды выгадна афармляць бальнічны

Ці заўсёды выгадна афармляць бальнічны

Сярод знаёмых у мяне ёсць шмат жанчын, якія звяртаюцца да ўрача пры любым занядужанні і пры кожнай магчымасці афармляюць бальнічны ліст. 

Культура

Чаму сучаснае беларускае кіно «невялікае»?

Чаму сучаснае беларускае кіно «невялікае»?

Пісьменнік і дысідэнт Андрэй Сіняўскі, калі расказваў пра ўтрыраваную дробязнасць савецкай «цывілізацыі», прывёў у прыклад аповесць Міхаіла

Грамадства

Беларусь і Расія зблізілі пазіцыі па праграме рэалізацыі дагавора аб Саюзнай дзяржаве

Беларусь і Расія зблізілі пазіцыі па праграме рэалізацыі дагавора аб Саюзнай дзяржаве

Аб гэтым заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы са старшынёй Савета Федэрацыі Валянцінай Мацвіенка.