Вы тут

Цікавыя навіны замежжа


Шашлыкі на мільёны еўра

У італьянскай правінцыі Кома на двух 22-гадовых студэнтаў усклалі адказнасць за лясны пажар. Ім давядзецца кампенсаваць нанесены ўрон, паведамляе BBС Nеws.


Пажар у раёне гары Монтэ-Берлінгера пачаўся 30 снежня 2018 года, бушаваў некалькі дзён і знішчыў каля 1000 гектараў лесу. Праваахоўныя органы высветлілі, што агонь распаўсюдзіўся ад ляснога доміка, дзе адпачывалі двое маладых людзей. Меркаванай прычынай узгарання былі вуглі, на якіх хлопцы смажылі мяса. Абодвух студэнтаў прызналі вінаватымі ў пажары. Кожнага з іх аштрафуюць на 13,5 мільёна еўра. Гэтая сума была разлічана на падставе плошчы спаленага лесу і прадпісанага законам спагнання за пашкоджанне аднаго квадратнага метра. Таксама вінаватым прызнаны дзед аднаго са студэнтаў, якому належаў лясны домік.

Адзін са студэнтаў заявіў, што глыбока смуткуе з прычыны пажару, але мяркуе, што агонь распаўсюджваўся адразу з некалькіх месцаў. Паводле яго слоў, яны з сябрам адразу выклікалі пажарных і спрабавалі патушыць полымя. «Нас зрабілі казламі адпушчэння з-за пажару, які нельга растлумачыць. Насамрэч, ахвяры тут мы», — сказаў малады чалавек.

Таксі пасля вечарынкі... у іншае графства

У Лондане дзяўчына, якая знаходзілася ў нецвярозым стане, замовіла таксі дадому, але забылася памяняць адрас. Яна праехала 321 кіламетр, перш чым зразумела сваю памылку, паведамляе газета Thе Sun.


25-гадовая Хелена Драйдэн прапусціла апошнюю электрычку да Гілфарда, што знаходзіцца за 43 кіламетры ад брытанскай сталіцы, і вырашыла выклікаць таксі. Але будучы п'янай, дзяўчына заснула на заднім сядзенні аўто і зусім забылася аб тым, што яе дамашні адрас у мабільнай праграме пазначаны як Ньюкасл, графства Тайн-энд-Уір (454 кіламетры ад Лондана) — там размешчаны ўніверсітэт, дзе вучылася Хелена.

Драйдэн усвядоміла сваю памылку толькі пасля таго, як кіроўца ўдакладніў: ці ўпэўнена яна, што хоча ехаць у Ньюкасл. Дзяўчына растлумачыла сітуацыю, пасля чаго кіроўца развярнуўся, не даехаўшы 120 кіламетраў да пункту прызначэння.

У выніку паездка каштавала нецвярозай пасажырцы 275 фунтаў стэрлінгаў, што значна перавышае кошт нумара ў лонданскім гатэлі. Паводле слоў Хелен, яна адчувае сябе «спустошанай» з-за гэтай сітуацыі, хоць грошы за паездку яшчэ не спісаныя з яе рахунку — на ім проста няма такой сумы. Прадстаўнікі кампаніі-перавозчыка, у сваю чаргу, паведамілі, што працуюць над рашэннем гэтай праблемы.

Костку дастала, лыжку праглынула

Са стрававальнай сістэмы жыхаркі кітайскага горада Шэньчжэнь, што ў правінцыі Гуандун, дасталі 13-сантыметровую металічную лыжку, паведамляе выданне АsіаОnе.


Жанчына праглынула сталовы прыбор, калі спрабавала з яго дапамогай дастаць рыбіну костку, што захрасла ў горле. Яна больш за тыдзень не звярталася ў шпіталь, бо лыжка ў жываце не выклікала ні болю, ні дыскамфорту. Толькі на дзясяты дзень пасля здарэння жанчына вырашыла ўсё ж праверыцца. Лыжку выявілі і вынялі — уся працэдура заняла дзесяць хвілін. Аднак, заўважылі медыкі, калі б лыжку своечасова не дасталі, магло пачацца ўнутранае кровацячэнне.

Падрыхтаваў Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Спорт

Малады батутыст Іван Літвіновіч: Я зламаў сківіцу сваім жа каленам

Малады батутыст Іван Літвіновіч: Я зламаў сківіцу сваім жа каленам

Як хлопец з Вілейкі абыгрывае славутых кітайцаў.

Грамадства

Ці можна выхоўваць дзіця ў сацыяльных сетках?

Ці можна выхоўваць дзіця ў сацыяльных сетках?

Анлайн-жыццё падлеткаў усё часцей становіцца прычынай сямейных канфліктаў.

У свеце

Чым адметны Аман?

Чым адметны Аман?

Султан неаднаразова выступаў пасярэднікам у рэгіянальных і міжнародных канфліктах.

Культура

Глеб Отчык: З прапановамі прыходзіць толькі 5 % мастакоў, а астатнія 95 % кажуць «Дай»

Глеб Отчык: З прапановамі прыходзіць толькі 5 % мастакоў, а астатнія 95 % кажуць «Дай»

Ужо месяц Саюз мастакоў, у які ўваходзіць больш за тысячу сяброў, дзейнічае пад кіраўніцтвам новага старшыні