Вы тут

Права творцы, альбо калі ажываюць нотныя рукапісы


Прафесар Ігар Алоўнікаў, сын кампазітара Уладзіміра Алоўнікава, перадаў правы на выкарыстанне лічбавых копій рукапісаў нот свайго бацькі Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Падзея адбылася ў межах культурна-асветніцкай акцыі «Майстры беларускай культуры. Уладзімір Алоўнікаў», прысвечанай творчасці вядомага беларускага кампазітара, народнага артыста БССР. Стваральнік песень «Радзіма мая дарагая», «Лясная песня», «Песня пра Мінск» быў аўтарам маштабных сіфанічных твораў. Сёлета адзначаецца яго 100-гадовы юбілей.


Госці, якія сталі сведкамі ўрачыстай цырымоніі, змаглі азнаёміцца з выстаўкай, дзе былі прадстаўлены матэрыялы пра жыццё і творчасць выдатнага кампазітара з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Успамінамі пра сяброўства з кампазітарам падзяліліся яго калега Віктар Войцік, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, і Міхаіл Жылюк, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, саліст Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі, дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Ігар Алоўнікаў, народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, расказаў пра жыццё і творчасць бацькі. І нават паказаў, як яна гучыць. Гэта была ўнікальная магчымасць пачуць музычныя творы кампазітара ў віртуозным выкананні яго сына.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.