Вы тут

Мелодыі філасофскіх роздумаў


Музыка — гэта прамы дыялог чалавека, які знаходзіцца на сцэне, і чалавека, які знаходзіцца ў зале. Паміж імі ніхто не павінен стаяць. Так лічыць кампазітар з Санкт-Пецярбурга і кіраўнік творчай садружнасці «Маэстра» Леанід Левашкевіч, які кожны год прадстаўляе свае творы на беларускай сцэне. 11 чэрвеня ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбылася канцэртная праграма кампазітара ў межах праекта «Масты сяброўства: Расія — Беларусь».


На сцэну філармоніі выйшла каля 130 чалавек: у канцэрце прынялі ўдзел у тым ліку хор і сімфанічны аркестр Маладзечанскага музычнага каледжа імя Агінскага.

Праграма стваралася так, каб паказаць шматграннасць і разнажанравасць сімфанічнай музыкі. Аўтары пастараліся зрабіць першае аддзяленне больш філасофскім, другое — больш лёгкім: рэктаймы, танга, вальсы ў выкананні сімфанічнага аркестра.

Кампазітар адзначае асаблівую каштоўнасць музычнага трыпціху «Дарога любові» («Малітва», «Споведзь» і «Якая ляціць над хвалямі»), створанага на тэксты сябра кампазітара, Дзмітрыя Кіршына. Складанасць у стварэнні і прадстаўленні такога твора яшчэ і ў тым, каб знайсці выканаўцаў, якія перадалі б усю глыбіню і маштаб твора. У Левашкевіча атрымалася: у Беларускай філармоніі гэты твор прагучаў у выкананні гасцей з Масквы — Ганны Семянюк і Дзяніса Федарэнкі, салістаў расійскага Вялікага тэатра. Ганна Семянюк, выканальніца цэнтральнага твора праграмы, адзначыла, што вельмі любіць незвычайныя праекты паза тэатрам.

Таксама ў канцэртнай праграме ўзяў удзел піяніст Андрэй Бараненка, лаўрэат міжнародных конкурсаў.

Праект «Масты сяброўства» займаецца арганізацыяй канцэртаў і іншых культурных мерапрыемстваў у Беларусі і Расіі. Напрыклад, у межах яго адбыліся канцэрты Маладзечанскага сімфанічнага аркестра музкаледжа ў Пецярбургу. Дзякуючы гэтаму праекту і падтрымцы фонду «Ствараючы свет», творы Леаніда Левашкевіча вось ужо дзесяць гадоў гучаць на роднай зямлі кампазітара.

Дар'я СМІРНОВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.